Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка (нар. 28 сакавіка 1934, Зялёная Дуброва, Старадарожскі раён) — беларускі паэт, перакладчык, гісторык, фалькларыст, этнограф, мовазнавец.
Кастусь Цвірка | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Канстанцін Аляксеевіч Цвірка |
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1934 (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | 1951 |
Прэміі |
Залаты апостраф (2011) |
![]() |
Біяграфія
правіцьСкончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). У 1958—1959 гадах выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літаратурным супрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым метадыстам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, старшым інспектарам Упраўлення па распаўсюджванні друку Міністэрства сувязі БССР. У 1972 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і з таго часу — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1981 года — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва», з 1984 года — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя».
Кандыдат гістарычных навук (1972).
З 1995 года — кіраўнік і галоўны рэдактар праекта «Беларускі кнігазбор»[1].
Творчасць
правіцьДрукуецца з 1951 года. Аўтар зборнікаў паэзіі «Такія сэрцы ў нас» (1959), «Бягуць раўчукі» (1962), «Чарназём» (1967), «Каласы» (1975), «Сцежка дадому» (1980), «Хат вячысты дар» (1982), «Лодка долі тваёй» (1988) і інш. Аўтар кнігі «Слова пра Сыракомлю: Быт і культура беларусаў у творчасці „вясковага лірніка“» (1975). Піша і для дзяцей: кнігі вершаў і казак «Як Алесь згубіўся ў лесе» (1986), «Добрыя суседзі» (1988) і інш.
Аўтар мастацкіх нарысаў, звязаных з літаратурнымі мясцінамі Беларусі — «Дарога ў сто год» (1974), «Той курган векавечны» (1985), а таксама манаграфіі «Слова пра Сыракомлю» (1975). Суаўтар кнігі «Беларуская фалькларыстыка эпохі феадалізму» (1989) (разам з Г. Каханоўскім, Л. Малаш, 1989). Складальнік тома «Вяселле. Абрад» (1978), кнігі ўспамінаў пра З. Бядулю (з Я. Садоўскім, 1988), зборніка твораў Я. Чачота «Наваградскі замак» (1989)[2], зборніка «Філаматы і філарэты» (1998)[3].
Выступае ў друку з артыкуламі па культуры мовы.
Прызнанне
правіць- Прэмія «Залаты апостраф» (2011).
- Прэмія імя Міхася Стральцова (2025).
Крыніцы
правіць- ↑ Кастусь Цвірка . ПрайдзіСвет. Праверана 6 лютага 2019.
- ↑ Цвірка Кастусь . Беларускія пісьменнікі (1917-1990). Даведнік. Праверана 6 лютага 2019.
- ↑ Філаматы і філарэты . Бібліятэка МДУ імя А. А. Кулешова. Праверана 6 лютага 2019.
Спасылкі
правіць- «Літаратура — гэта грунт нацыі». Размова са стваральнікам «Беларускага кнігазбору» // www.svaboda.org 14 лістапада 2019
- Кастусь Цвірка: Шашаль мовы — калька // «Літаратура і мастацтва». 1993. 12 сакавіка Архівавана 11 красавіка 2013.
- Афіцыйны сайт МГА «Беларускі кнігазбор» Архівавана 22 лістапада 2016.