Кастусь Шавель
Кастусь (Канстанцін Міхайлавіч) Ша́вель[3] (5 чэрвеня 1912—19 жніўня 1987) — савецкі і беларускі паэт.
Кастусь Шавель | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1912[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 жніўня 1987[1] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, настаўнік, бухгалтар |
Жанр | паэзія |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Кухцічы (зараз ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў Кухціцкую пачатковую школу[4]. З 1928 года вучыўся ў Мінскім педагагічным тэхнікуме імя У. Ігнатоўскага[4]. У 1938 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў настаўнікам, выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Негарэльскай сярэдняй школе[5]. У 1942—1943 гадах на пасадзе дырэктара Сямёнавіцкай сямігадовай школы[4]. У 1943—1944 гадах К. Шавель сувязны партызанскага атрада імя С. Лазо, распаўсюджваў лістоўкі, перадаваў паперу для газет[4]. У 1944 годзе быў прызваны ў Савецкую Армію. Пасля быў арыштаваны за калабарацыянізм і пакараны дзясяццю гадамі зняволення[4]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны ў 1944—1945 гадах[4]. З 1956 года працаваў бухгалтарам у калгасе імя Ільіча (у вёсцы Лоша[4]). З 1969 года жыў у вёсцы Кухцічы, працаваў у калгасе[4].
Памёр Кастусь Шавель 19 жніўня 1987 года. Пахаваны ў вёсцы Кухцічы[4].
Творчасць
правіцьДрукавацца пачаў у 1927 годзе ў часопісе «Беларускі піянер». У творчасці Кастуся Шавеля адлюстраваны тэмы любві да Бацькаўшчыны, кахання, сувязі з прыродай. Аўтар кніг паэзіі «Мой кут салаўіны» (1967), «Музыка нівы» (1977), «Пахне бяроста» (1978), «Цалуйце хлеб» (1981), «Асеннія пракосы» (1983), «Край мой там, дзе Нёман льецца» (1994).
Выданні
правіць- Цалуйце хлеб. Вершы і паэмы — Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. — 110, [2] с.
- Асеннія пракосы. Вершы і паэма — Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. — 61, [2] с.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г Ша́вель Кастусь (Канстанцін Міхайлавіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні — С. 355.
- ↑ а б Уздзеншчына літаратурная. Пісьменнікі-землякі Праверана 27 кастрычніка 2024.
- ↑ БелЭн 2003.
- ↑ а б в г д е ё ж з Кастусь Шавель // ДУК «Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса»
- ↑ БП 1994.
Літаратура
правіць- Ша́вель Кастусь (Канстанцін Міхайлавіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 355. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Кастусь Шавель // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 592. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.