Адкрыць галоўнае меню

Касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гарадок)

Каталіцкі храм
Касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі
55°27′42,50″ пн. ш. 30°00′02,10″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Гарадок
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія
Віцебскі дэканат
Дата пабудовы пачатак XXI ст.
Стан дзейнічае

Касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у горадзе Гарадку Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Вакзальная 2а.

ГісторыяПравіць

У 1893 годзе ў Гарадку была пабудавана капліца на могілках пад тытулам Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, якая належала да парафіі Святой Барбары ў Віцебску. У 1906 годзе былі дзве каталіцкія капліцы, у якія прыязджаў кс. Ігнацый Рудзіс, пробашч парафіі св. Барбары. У 1922—1926 гадах пробашчам капліцы быў кс. Міхал Ружыцкі.

Сучасная парафія ў Гарадку была зарэгістравана 21 чэрвеня 2001 года. Касцёл пабудаваны ў пачатку 21 ст. з цэглы.

АрхітэктураПравіць

Твор архітэктуры постмадэрнізму. Вырашаны двухпавярховым будынкам няправільнай чатырохграннай планіровачнай канфігурацыі. Накрыты пакатым ламаным шматсхільным дахам. 3 вуліцы фасад рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і кансольнымі пілонамі на кароткіх калонках у прасценках. Бакавыя плоскасныя фасады асіметрычна прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць