Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Бабруйск)
Касцё́л Беззага́ннага Зача́цця Найсвяце́йшай Дзевы Мары́і — адзіны ў Бабруйску каталіцкі касцёл, цэнтр парафіі.
Славутасць | |
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
| |
53°08′31″ пн. ш. 29°13′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Бабруйск |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Дэканат | Бабруйскі дэканат |
Архітэктурны стыль | Неаготыка |
Архітэктар | Станіслаў Данілавіч Шабунеўскі[1] |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | sviatynia.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьКасцёл пабудаваны ў 1906 годзе (паводле некаторых звестак — у 1903) у стылі неаготыкі (інтэр'ер мае таксама барочныя рысы). Будаўніцтва вялося пад кіраўніцтвам ксяндза Яна Красоўскага і інжынера Станіслава Шабунеўскага. Фундацыю зрабілі генерал Яблоньскі, княжна Радзівіл, маркрафіня Веляпольская, Шыман Забела і Эдгар Булгак[2]. 9 верасня 1912 года касцёл быў кансэкраваны мітрапалітам, архібіскупам магілёўскім Вінцэнтам Ключынскім.
У 1902/1906—1912 гадах пробашчам парафіі і дэканам бабруйскім быў ксёндз-канонік Ян Красоўскі (памёр у 1912). У 1906-1920 гадах у парафіі працавалі ксяндзы Вітальд Івіцкі, Вацлаў Пацэвіч, Ян Брэчка, Вінцэнт Латарэвіч, Караль Бялініс, Адам Пучкар-Хмялеўскі.
У 1935—1941 гадах службы ў касцёле забаранілі, а памяшканні выкарыстоўвалі пад гаспадарчыя мэты.
У 1921—1944 гадах пробашчам парафіі быў ксёндз Фелікс Выліжынскі. У 1938 годзе ён быў зняволены ў лагеры ў Казахстане, потым у лагеры каля Пячоры[3]. Пасля выхаду на волю ў ліпені 1941 года ксёндз Выліжынскі вярнуўся на парафію, якую апекаваў да смерці восенню 1944 года.
У 1946 годзе касцёл зноў закрыты. У 1968 годзе фасад храма часткова разбурылі і ўмуравалі ў пяціпавярховы адміністрацыйны будынак, які стаіць да сёння.
У 1955—1970 гадах парафіян апекаваў ксёндз Мечыслаў Малыніч, які жыў у Слуцку.
У кастрычніку 1989 года прынята рашэнне пра вяртанне касцёла вернікам, але здзейснілася толькі ў сакавіку 1990 года. 13 ліпеня 1990 года касцёл кансэкраваў біскуп Тадэвуш Кандрусевіч, памылкова даўшы яму тытул Святых Апосталаў Пятра і Паўла. Пасля рэканструкцыі, якую 9 снежня 1996 года ўчыніў мітрапаліт, кардынал Казімір Свёнтак, у тытул касцёла і парафіі вярнулі гістарычнае імя — Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Сучасныя пробашчы парафіі
правіцьЧас кіравання | Імя |
---|---|
з 13 ліпеня 1990 | Анджэй Шчэнсны |
з 15 сакавіка 1993 | Раман Факсінскі |
з 30 студзеня 2000 | Антоній Клімантовіч |
люты-жнівень 2001 | Аляксандр Тарасевіч |
з 7 жніўня 2001 | Генрых Акалатовіч |
з 21 жніўня 2005 | Уладзімір Русак, адміністратар |
з 18 кастрычніка 2005 | Юрый Быкаў |
з 3 жніўня 2014 | Андрэй Яркавец |
Касцёл у культуры
правіцьКасцёл апісаны ў аповесці Фларыяна Чарнышэвіча «Nadberezyńcy» («Надбярэзынцы»), аўтар паказаў яго важным рэлігійным асяродкам палякаў ва Усходняй Беларусі, месца пілігрымак і арганізацыі свят, якія адначасова былі маніфестацыямі польскасці[4].
Зноскі
- ↑ “Рэпрэсаваная архітэктура” — фільм, які варта глядзець https://baj.by/be/analytics/represavanaya-arhitektura-film-yaki-varta-glyadzec-videa
- ↑ Кур’ер Польскі, 9 чэрвеня 1903 г.
- ↑ Tadeusz Poleski (1985) Pastoral work by the Catholic Church in Belorussia (1917—1984), Religion in Communist Lands, 13:3, 298—313, DOI: 10.1080/09637498508431211
- ↑ Florian Czarnyszewicz: XIII Na Białą Procesję. W: Nadberezyńcy. T. 1. S. 89.
Літаратура
правіць- Фларыян Чарнышэвіч: Nadberezyńcy. Powieść w trzech tomach osnuta na tle prawdziwych wydarzeń. Выд. 1. Кракоў: ARCANA sp. z o.o., 2010, с. 638. ISBN 978-83-60940-69-3.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Бабруйск)
- Афіцыйны сайт Рыма-каталіцкае парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Бабруйску Архівавана 22 лютага 2018.
- Старонка «Аднаўленне бабруйскага касцёла» ў Facebook
- Здымкі на Radzima.org
- Здымкі на Globustut.by
- «Мы напоўнім Твой храм ззяннем нашых вачэй…»