Касцёл Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Жытомля)
Касцёл Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Дзевы Марыі — драўляны каталіцкі храм у вёсцы Жытомля Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на мясцовых могілках на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі.
Славутасць | |
Касцёл Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
53°37′37″ пн. ш. 24°06′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія |
Гродзенская дыяцэзія Дэканат Гродна-Усход |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьКасцёл быў заснаваны тут па фундацыі ордэна камедулаў. Драўляны храм быў пабудаваны ў 1743 годзе, дзейнічаў як грэка-каталіцкая царква пад тытулам св. Яна Хрысціцеля. У 1839 годзе святыня была перададзена праваслаўнай царкве. Пераробкі ў рэтраспектыўна-рускім стылі значна змянілі знешні выгляд святыні: вежа-званіца была ўпрыгожана какошнікамі і завершана непрапарцыянальна маленькім васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалам.
Храм быў вернуты католікам толькі ў 1924 годзе. У 1939 годзе савецкія ўлады закрылі касцёл і прыстасавалі яго пад праваслаўную Свята-Дабравешчанскую царкву. У гады Другой сусветнай вайны мясцовыя католікі спрабавалі вярнуць храм, аднак акупацыйныя ўлады вырашылі спрэчку на карысць праваслаўных.
Храм быў пабудаваны ў пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя. 7 мая 1997 годзе гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў пад тытулам Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
Архітэктура
правіцьПабудаваны з сілікатных блокаў. Гэта прамавугольны ў плане безапсідны храм, прэсбітэрый якой фланкаваны дзвюма сакрыстыямі, аб’яднанымі паніжаным аб’ёмам па-за алтаром. Накрыты двухсхільным шыферным дахам з вальмам над алтаром, завершаным маленькай сігнатуркай. Галоўны ўваход пазначаны невысокай чацверыковай шатровай вежай-званіцай. Інтэр’ер перакрыты каробчатай падшыўной дашчанай столлю, у драўляным алтары змешчаны тытульны абраз Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
У 2009—2011 гадах быў зроблены рамонт унутры храма і вымашчаны сцежкі вакол яго, а таксама зроблены 12 новых драўляных лаў у капліцы[1].