Касцёл Божай Міласэрнасці (Асіповічы)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Божай Міласэрнасці | |
![]() | |
53°19′19,80″ пн. ш. 28°38′52,10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Першае згадванне | 1999 |
Стан | дзейнічае |
Касцёл Божай Міласэрнасці — каталіцкі храм у горадзе Асіповічах Магілёўскай вобласці.
ГісторыяПравіць
Парафія, заснаваная ў ХХ стагоддзі, у савецкі час была ліквідавана. Існаваў касцёл, спраўляць набажэнствы прыязджалі ксяндзы з Бабруйска, Слуцка і іншых мясцін Беларусі. Апошнім быў ксёндз Малыніч[1].
Парафія была адроджана толькі ў 90-х гадах XX стагоддзя. Спачатку была пабудавана капліца, а ў 1999 годзе распачалося будаўніцтва новага касцёла. Вялікі ўклад у будаўніцтва касцёла ўнеслі айцы францысканцы[2].