Касцёл Маці Божай Ружанцовай (Солы)

Касцёл Маці Божай Ружанцовай — каталіцкі храм у а. Солы (Смаргонскі раён). Помнік архітэктуры мадэрну.

Каталіцкі храм
Касцёл Маці Божай Ружанцовай
54°30′58″ пн. ш. 26°10′48″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Солы
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Архітэктурны стыль мадэрн
Архітэктар Адам Дубановіч[d]
Будаўніцтва 19261934 гады
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Касцёл у пач. ХХ ст.

Каталіцкі прыход у Солах заснаваны ў 1589 годзе[1]. Тады ж быў пабудаваны першы драўляны касцёл на сродкі гетмана Крыштафа Радзівіла[2]. Храм знішчаўся падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў і падчас напалеонаўскага нашэсця, але кожны раз адбудоўваўся зноў.

Сучасны храм з цэглы на месцы старога драўлянага храма пабудаваны ў 19261934 гг. па праекце 1925 года архітэктара Адама Дубановіча[3] (1891—1953) на сродкі парафіян. Будаўніцтва вялося пад кіраўніцтвам прараба Баніфацыя Трахневіча, было затрачана 540 тыс. злотых. Пасля другой сусветнай вайны касцёл не зачыняўся і працягваў заставацца дзеючым.

Архітэктура правіць

 
Інтэр’ер касцёла

Будынак вышынёй 35 м мае асіметрычную шматпланавую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Асновай яе з’яўляецца аб’ём нефа, накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Да нефу далучаны трансепт і паўцыркульная апсіда з канічным пакрыццём. Невысокія прыбудовы сакрысцій з крывалінейнымі парапетамі. Своеасаблівасць збудаванню надаюць галерэі-аркады. Уваходны тамбур паўкруглы ў плане. Вертыкальная дамінанта будынка — бакавая двух’ярусная вежа-званіца з фігурным завяршэннем. Двух’ярусная васьмігранная вежачка надбудаваная над сяродкрыжжам храма. Фасады дэкарыраваныя фігурнымі шчытамі з валютамі, ступеньчатымі контрфорсамі бутавай муроўкі. У кампазіцыі інтэр’ера пануе прастора нефа, у якую раскрываецца шырокі трансепт і больш вузкая алтарная частка. Сяродкрыжжа перакрытае купалам, неф — цыліндрычным скляпеннем. Над уваходам — хоры на дзвюх калонах. .

 
Фрэска «Цуд над Віслай»

Інтэр’ер правіць

У канцы 1930-х гадоў святыню ўпрыгожыў фрэскавымі размалёўкамі мастак Пётр Сергіевіч. Асабліва вылучаюцца «Спасланне Святога Духа на Апосталаў» у купале, «Маці Божая са святымі Станіславам і Казімірам» у галоўным алтары і «Анёльскі спеў» над хорамі. Цікавыя і сюжэты на сценах прэсбітэрыя — «Абарона Чанстаховы» і «Цуд над Віслай». Першая малюе абарону Яснагурскага кляштара ў 1655 годзе ад шведаў, другая — перамогу польскіх войскаў над Чырвонай арміяй у 1920 годзе[4].

Сёння ў касцёле пяць алтароў: галоўны — Маці Божай Ружанцовай, левы бакавы — Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, правы — Маці Божай Вастрабрамскай, яшчэ два алтары знаходзяцца ў капліцах, зробленых у крылах трансепта — св. Юзафа ў левай і св. Антонія ў правай. У інтэр’еры храма вылучаецца алтарны абраз Маці Божай Чэнстахоўскай.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць