Касцёл Маці Божай Ружанцовай (Падлабенне)

Падлабенне

Касцёл Маці Божай Ружанцовайрымска-каталіцкі храм, знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Падлабенне Гродзенскага раёна. Пабудаваны ў другой палове XIX ст. з цэглы. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Дзейнічае.

Каталіцкі храм
Касцёл Маці Божай Ружанцовай
Касцёл Маці Божай Ружанцовай
Касцёл Маці Божай Ружанцовай
53°41′34″ пн. ш. 23°41′12″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Сапоцкінскі дэканат 
Дата пабудовы 1887 год
Map

Гісторыя правіць

У 1715 годзе кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст II заснаваў у Лабне грэка-каталіцкую парафію. У 1875 годзе царква ў Лабне была перададзена царскім урадам праваслаўнаму ведамству. Недзе ў другой пал. XIX ст. старажытная драўляная святыня знікла.

У 1887 годзе (па іншых дадзеных — у 1882) у Лабне быў пабудаваны цагляны атынкаваны храм у стылі неакласіцызму як праваслаўная царква (на фотаздымку 1915 года яна яшчэ мае званіцу, магчыма, страчаную падчас Першай сусветнай вайны). У 1917 годзе царква перайшла да каталікоў. У 1929 святыня была пераасвечана як рымска-каталіцкі касцёл Ружанцовай Божай Маці. У канцы 1935 года дабудавана да святыні капліца, а ў 1956 дабудаваны купал над касцёлам і з’явілася сакрыстыя.

Касцёл дзейнічаў і ў савецкі час. Каля 1983 года пабудавана званіца ў стылі мадэрн, чацверыковая, атынкаваная, з сілікатнай цэглы. У 1990-я гады касцёл атрымаў статус помніка архітэктуры.

Архітэктура правіць

Кампазіцыя храма складаецца з цэнтральнага кубавіднага аб’ёму з васьмігранным светлавым барабанам пад купалам, выцягнутага бабінца (прытвора) пад двухсхільным дахам і пяціграннай апсіды (алтарнай часткі) з сакрыстыяй з правага боку. Да паўднёва-ўсходняга боку асноўнага аб’ёму дабудавана крыло трансепта (капліца).

Інтэр’ер правіць

Інтэр’ер перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Скляпенне сяродкрыжжа ўпрыгожана паліхромнымі фрэскамі. Галоўны драўляны неабарочны алтар змяшчае абраз Найсвяцейшай Ружанцовай Панны Марыі, у капліцы ёсць алтар з разьбяной паліхромнай фігурай св. Антонія. Над уваходам — балкон арганных хораў, падтрыманы дзвюма круглымі калонамі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Спасылкі правіць