Касцёл Маці Божай Фацімскай (Жодзіна)

Касцёл Маці Божай Фацімскай  — мураваны каталіцкі храм у горадзе Жодзіна Мінскай вобласці.

Каталіцкі храм
Касцёл Маці Божай Фацімскай
54°06′24″ пн. ш. 28°18′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Жодзіна
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Дата заснавання 1992
Будаўніцтва 19962003 гады
Стан дзейнічае
Сайт catholic-zhodzina.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

25 сакавіка 1992 года адбыўся першы сход католікаў горада. 6 траўня 1992 года адбылася першая Святая Імша ў памяшканні дома культуры ГРЭС, якую правёў а. Юзаф Пятушка, пробашч Барысаўскай парафіі.

 
Фігура Божай Маці, якая была ўсталявана дзякуючы ініцыятве парафіі ў 2021 годзе

20 мая 1992 года ў Жодзінскім гарадскім выканкаме зарэгістравана Рымска-каталіцкая парафія імя Маці Божай Фацімскай. 4 чэрвеня 1993 года было прынята рашэнне гарадскога выканкама аб адводзе зямельнага ўчастка пад будаўніцтва касцёла. 15 мая 1994 года быў узвядзены драўляны крыж на касцёльнай тэрыторыi.

7 кастрычніка 1996 года было асвячэнна месца будаўніцтва касцёла пробашчам парафіі а. Маркам. 11 лістапада 1996 года быў закладзены першы камень падмурка касцёла.

Май — чэрвень 1997 года было скончана будаўніцтва фундамента. Ліпень — верасень 1997 года — узведзены сцены касцёла.

У 2021 годзе па ініцыятве мясцовай парафіі была ўсталявана фігура Божай Маці на ўездзе ў горад з боку Мінска.

Архітэктура правіць

Пабудаваны паводле праекта архітэктара Інэссы Кныш з «Барысаўпраекта».

Вырашаны квадратным у плане аб’ёмам, узнятым на высокі цокаль і накрытым стромкім вальмавым дахам з металачарапіцы, у які над фасадам урэзана чатырохгранная шатровая званіца. Фасад па цэнтры крапаваны трымя зашклёнымі прасламі з зубчастымі завяршэннямі. Такой жа формай вырашаны ўваходны партал-ніша, да якога вядзе лесвічны каскад. Аналагічна трактаваны плоскасныя бакавыя фасады. Трохгранны прэсбітэрый утвораны скошанымі ў плане сакрысціямі. Аднолькавае архітэктурнае і кампазіцыйнае вырашэнне атрымала далучаная да апсіды двухпавярховая плябанія, вальмавы дах над якой завершаны чатырохгранным шатром[1].

Пробашчы правіць

 
Кс. Міхаіл Цвячкоўскі
  • Юзаф Пятушка (1992—1993)
  • Яраслаў Хыбза (1993—1994)
  • Марк Жук (1995—2007)
  • Вячаслаў Пялінак (1 снежня 2007 года — 30 студзеня 2009 года)
  • Андрэй Сідаровіч (30 студзеня 2009 года — 1 верасня 2011 года)
  • Міхаіл Цвячкоўскі (з 1 верасня 2011 года)

Вікарыі правіць

  • Аляксандр Жарнасек (2005 па 2007 год)
  • Андрэй Сідаровіч (20 лютага 2008 года — 30 студзеня 2009 года)
  • Павел Падмышанін (з 28 сакавіка 2010 года)
  • Канстанцін Анашка (з 1 кастрычніка 2013 года)

Галерэя правіць

Зноскі

Спасылкі правіць