Касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна)

Касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля — рымска-каталіцкі храм у Гродне.

Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля
53°42′28″ пн. ш. 23°51′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Гродна-Усход
Архітэктар Аляксандр Адамавіч Штэн
Будаўніцтва 19972011 гады
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

У 1993 годзе у мікрараёне Дзевятоўка ў Гродне паўстала новая парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля. Першым пробашчам парафіі быў прызначаны кс. Ян Зубель, які паклапаціўся пра пляц пад будаўніцтва касцёла і пра падрыхтоўку яго архітэктурных планаў. Улетку 1994 годзе на скрыжаванні вул. Курчатава і Ліможа гэты пляц быў асвечаны, таксама была пабудавана часовая капліца, асвечаная 28 жніўня 1994 г. пад тытулам Найсвяцейшага Адкупіцеля. У ёй да снежня 2009 года праводзіліся ўсе набажэнствы. 22 снежня 1996 года адбылося першае набажэнства Няспыннай Навэнны перад абразом Маці Божай Няспыннай Дапамогі, змешчаным у капліцы. З таго часу набажэнства Навэнны збірае вернікаў кожную сераду. У 1997 годзе дырэктар «Радыё Марыя» перадаў фігуру Маці Божай Фацімскай у капліцу на Дзевятоўцы.

14 лістапада 1997 года дзякуючы намаганням кс. Вальдэмара Слоты распачалося будаўніцтва касцёла і душпастарскага цэнтра рэдэмптарыстаў.

15 кастрычніка 2011 года касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля быў урачыста кансэкраваны гродзенскім біскупам Аляксандрам Кашкевічам.

Да Дзевятоўскай парафіі належаць капліцы ў Багушоўцы і Русоце, а таксама каплічка на могілках у Малышчыне. Айцам рэдэмптарыстам у парафіяльнай працы дапамагаюць сёстры назарэтанкі з Гродна. Пры касцёле знаходзіцца катэхетычны дом, у якім адбываюцца катэхезы і сустрэчы душпастарскіх груп.

У 2014 годзе ў касцёле стварылі самую вялікую батлейку ў Беларусі. Яе памеры - 5,5 м у даўжыню і 5 м у шырыню. На ёй размешчаны больш за 100 лялек. Сканструяваў батлейку айцец Казімір Зымула. Частка яе зроблена ў Тухаве (Польшча).[1]

Архітэктура правіць

Праект велічнага комплекса распрацавала праектнае бюро «Inarko» (архітэктар Генрык Зубаль; польск.: Henryk Zubel) у польскіх Глівіцах і адаптаваны гродзенскім праектным інстытутам «Гроднаграмадзянпраект» (2000-я, арх. А. Штэн, І. Казлоўскі, Т. Чорная)[2]). Гэты праект блаславіў падчас аўдыенцыі Папа Рымскі Ян Павел II.

7 лістапада 2000 года у муры касцёла і душпастарскага цэнтра быў умураваны вугольны камень, які паходзіць з гробу Св. Пятра ў Рыме. Камень быў падораны і асвечаны бл. Янам Паўлам II. Умураванне каменя здзейсніў Яго Эксцэленцыя кс. бп Антоній Дзям’янка ў прысутнасці правінцыяла Варшаўскай правінцыі рэдэмптарыстаў.

Святыня пабудавана ў стылі неаканструктывізму з клінкеру, бутавага каменю і бетону. Касцёл уяўляе сабой працяглы трохнававы прамавугольны ў плане аб’ём пад сегментарным бляшаным дахам. Да бакавога фасада асіметрычна далучана магутная, трохвугольная ў сячэнні, вежа-званіца. Да другога бакавога фасада прымыкае, утвараючы клаўструм, карэ з двух-трохпавярховых кляштарных корпусаў і парафіяльных памяшканняў пад двухсхільнымі бляшанымі дахамі.

У галоўным алтары знаходзіцца вялікая фігура Хрыста[3].

Касцёл з'яўляецца самым вялікім ў Гродне[4].

Пробашчы правіць

  • Ян Зубель
  • Юзаф Гэнза
  • Станіслаў Станеўскі

Зноскі

Спасылкі правіць