Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Вішнева)

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі — помнік дойлідства ранняга барока з элементамі рэнесансу. Знаходзіцца на заходняй ускраіне в. Вішнева (Валожынскі раён), на высокім пагорку левага берага р. Альшанкі.

Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Church of Saint Mary in Vishneva, Belarus.jpg
54°08′32″ пн. ш. 26°12′36″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Вішнева
Канфесія каталіцтва
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d] і рэнесансная архітэктура
Заснавальнік Юрый Храптовіч
Будаўніцтва 16371641 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000082шыфр 612Г000082

ГісторыяПравіць

 
Касцёл у Вішневе, Фердынанд Рушчыц

Мураваны храм пабудаваны ў 163741 гг. па фундацыі ваяводы навагрудскага Юрыя Літавора Храптовіча (пахаваны ў крыпце правай капліцы) на месцы драўлянага храма, заснаванага ў 1424 г. вялікім князем Вітаўтам. Асвячоны ў 1675 г. біскупам М. Слупскім. Сучасная аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя касцёла склалася ў выніку некалькіх будаўнічых этапаў.

У 1771 г. пасля пажару ён быў адноўлены ў стылі ракако на сродкі А. Храптовіча: да перадалтарнай травеі прыбудаваны квадратныя ў плане капліцы (адна з іх перакрыта купалам).

 
Фотаздымак пач. XIX ст., касцёл яшчэ не мае вежаў

У 1906 г. да раней бязвежавага галоўнага фасада прыбудаваны вузкі двухвежавы нартэкс у псеўдабарочным стылі. 3 1953 г. набажэнства ў касцёле вядзецца на беларускай мове[1].

АрхітэктураПравіць

Аднанефавы дзвюхвежавы мураваны храм з больш нізкай паўкруглай апсідай і нізкімі бакавымі сакрысціямі. Накрыты двухсхільным дахам э франтонам на галоўным фасадзе. У 1771 г. дабудаваны бакавыя квадратныя ў плане капліцы, што надало храму форму каталіцкага крыжа. Сілуэт галоўнага фасада фарміруюць трохярусныя чатырохгранныя вежы з нізкімі купалкамі і фігурны шчыт паміж імі. Вежы завершаныя плаўна выгнутымі карнізамі, фігурнымі купалкамі. Бакавыя сцены рытмічна расчлянёныя вузкімі высока ўзнятымі арачнымі вокнамі і ўмацаваныя контрфорсамі ў прасценках.

Скульптурнасць архітэктурнай кампазіцыі ўзмацняецца складаным спалучэннем асобных над аб'ёмамі адна- і двухсхільнага дахаў вальмавага і конуснага пакрыцця, яруснае нарастанне якіх завершана невялікай сігнатуркай над алтарнай часткай. Мягкую пластыку плоскасным фасадам надаюць тонкапрафіляваныя, хвалістыя над уваходам карнізы, лапаткі і невялікія контрфорсы, высокія арачныя і лучковыя аконныя праёмы.

Неф і сакрысціі перакрыты цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках і люнетамі, паўночная капліца — сферычным купалам на ветразях, паўднёвая з драўлянай скульптурнай кампазіцыяй «Укрыжаванне» — плоскім плафонам, апсіда — зоркавай конхай з люнетамі 2 бакавых лучковых аконных праёмаў. Скляпенні аздоблены ляпным дэкорам 17 ст. ў выглядзе павуціння нервюрных спляценняў рэнесанснага малюнка.

У нартэксе хоры на трохпралётнай аркадзе і двух кранштэйнах, дзе ўстаноўлены арган. Сцены нефа крапаваныя арачнымі нішамі, слаістымі пілястрамі, пілонамі, упрыгожаныя паліхромнай арнаментальнай размалёўкай, скляпенні — геаметрычным ляпным арнаментам XVII ст.

Нартэкс адкрываецца ў неф шырокай эліптычнай аркай, фланкіраванай 2 нізкімі арачнымі ўваходнымі праёмамі. Апсіда вылучана жалезнай агароджай (мастацкая коўка). У 2 бакавых лучковых нішах нефа пастаўлены спавядальні.

Унутранае аздабленнеПравіць

 
Галоўны драўляны алтар

Галоўны драўляны алтар выкананы ў сярэдзіне XVIII ст. ў барочна-ракайльных формах. Двух'ярусны, на фігурным пастаменце, дэкарыраваны лісцем аканту, накладнымі разнымі ракайлямі. Першы ярус вырашаны дзвюма парамі размешчаных уступам канеліраваных слупоў, што нясуць крывалінейны шматпрафіляваны і крапаваны антаблемент, у завяршэнні яго — гербавы картуш. Другі ярус — шчыт з загнутымі ў валюты гранямі і разной кампазіцыяй «Глорыя» ў цэнтры. Алтар дэкарыраваны драўлянымі скульптурамі евангелістаў, анёлаў, вазамі, С-падобнымі завіткамі. У аналагічнай стылявой трактоўцы выкананыя два бакавыя алтары з гіпсавымі скульптурамі Дзевы Марыі (злева) і Хрыста (справа). У тэхніцы фрэскі выкананы ілюзорны алтар паўночнай капліцы з сюжэтнай фрэскай-карцінай у цэнтры.

У тэхніцы вохрыстай грызайлі выканана арнаментальная размалёўка скляпенняў, падпружных арак і сцен (мастак Ф. Рушчыц).

У фігурных ракайльных абрамленнях сюжэтныя фрэскі на люнетах цыліндрычнага скляпення апсіды. У верхняй частцы сцен нефа таксама размешчаны 3 фрэскавыя карціны на сюжэты «Уваскрэсенне Лазара», «Пакаянне Марыі Магдаліны», «Прыход сына да бацькі». Чацвёртае насценнае прасла нясе квадратную мемарыяльную мармуровую пліту з фундушавым надпісам на лацінскай мове. Уздоўж сцен нефа і нартэкса размешчаны 14 стацый «Крыжовага шляху Хрыста» ў выглядзе разных дубовых пано (майстар-рэзчык з Польшчы У. Мастоўскі, 1992). Драўляныя амбон (навешаны на 1-м ад алтара левым насценным пілоне) і 2 лавы для духавенства (сталы) па баках прэсбітэрыя выкананы ў стылі маньерызму з накладной арнаментальнай і гербавай (Храптовічаў) разьбой. На хорах, што трымаюцца на 2 фігурных кранштэйнах і 3-пралётнай аркадзе і акаймаваны металічнай фігурнай агароджай, устаноўлены арган, які запаўняе высокую арку, і фісгармонія 1907 г.

Сярод твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва каваныя дзверы XVII ст.

Брама-званіцаПравіць

 
Брама-званіца

3 усходняга боку сярод бутавай агароджы размешчана пабудаваная ў 2-й палавіне XIX ст. мураваная брама, вырашаная шырокім арачным праездам з 3-арачным ярусам-звонам. Завяршае браму-званіцу кампазіцыя з 3 франтончыкаў[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць