Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Заслаўе)

Заслаўскі касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — помнік познебарочнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага.

Каталіцкі храм
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Г. Заслаўе - Касьцёл Сьв. Марыі DSC07477.JPG
54°00′11″ пн. ш. 27°17′30″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Заслаўе
Канфесія Каталіцтва
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Дэканат Мінск-Захад 
Архітэктурны стыль барока
Дата заснавання 1627
Будаўніцтва 17741779 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000328шыфр 613Г000328
Стан дзейнічае
Лагатып Вікісховішча Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

У 1627 годзе збудаваны першы драўляны храм пры Мікалаі Глябовічы.

У 1755 годзе пачата будаўніцтва новага парафіяльнага касцёла імя Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі па фундацыі тагачаснага ўладальніка Заслаўя падканцлера ВКЛ Антонія Пшаздзецкага. Цэглу дастаўлялі для будаўніцтва касцёла на падводах з Мінска, са збудаванага там Пшаздзецкім цагельнага завода. Пры жыцці графу Пшаздзецкаму не ўдалося завяршыць будаўніцтва касцёла. Прычына магла палягаць і ў неабходнасці пераважнага пражывання па-за Заслаўем, так і з прычыны надзвычай актыўнай дзейнасці магната.

У сваім завяшчанні граф запісаў:

Калі ж мой Бог не паспрыяе мне ў справе завяршэння будаўніцтва касцёла Заслаўскага пры жыцці маім, то абавязваю гаспод апекуноў сына майго малодшага і выканаўцаў волі маёй паводле тэстамента, каб абавязкова, і як мага хутчэй, завяршылі гэтую справу, збіраючы даходы з маёнткаў Заслаўя; дзеля завяршэння будаўніцтва касцёла. Сын мой Міхал павінен выдаткаваць апекунам майго малодшага сына 10.000 злотых польскіх. З іх 23 красавіка бягучага года 5.000 злотых польскіх, і ў будучым 1773 г. таго ж дня і месяца яшчэ 5.000 злотых. Гэтыя сродкі павінны прызначацца, галоўным чынам, на аздабленне інтэр’ера касцёла[1].

Па смерці Антонія Пшаздзецкага, паколькі малодшы яго сын Дамінік быў яшчэ малалетнім, галоўная адказнасць за дабудову касцёла лягла на старэйшага брата Міхала, што ажаніўся з Марыяй з Мастоўскіх. Для аздаблення інтэр’еру касцёла ён запрасіў вядомых майстроў. Ляпніну і скульптурныя кампазіцыі выканаў Караль Ельскі, які пачынаў як лепшчык у 1778—1782 гадах разам з архітэктарам Карла Спампані. Жывапісныя творы для касцёла належалі пэндзлю Антонія Смуглевіча, вучня Я. Плерша, які быў 34 вядомым тэатральным дэкаратарам і ўваходзіў у Варшаўскае тэатральнае таварыства пад кіраўніцтвам В. Багуслаўскага. Кіраваў работамі па аздабленню касцёла італьянскі архітэктар Карла Спампані[1].

8 верасня 1779 года новазбудаваны касцёл быў асвечаны.

Як вынікае з рапарта плебана епіскапу Менскаму і Валынскаму за 1797 год, у школе пры касцёле дзяцей вучылі чытаць на рускай і польскай мовах, а таксама латыні і ігры на клавікордах.

1848: адрамантаваны інтэр’ер і фасад касцёла.

1851: побач з касцёлам была збудавана драўляная званіца.

1863: з пачаткам паўстання 1863—1864 гадоў касцёл быў зачынены царскімі ўладамі.

1868: касцёл пераасвечаны пад праваслаўную царкву Ражства Багародзіцы.

18741878: інтэр’ер і фасад храма былі перароблены згодна з праектам губернскага архітэктара С. Іванова, на што з казны было выдаткавана 7 тыс. рублёў.

1926: пастановай СНК БССР узяты пад дзяржаўную ахову і набыў статус помніка архітэктуры.

да 1941 дзейнічаў.

19411944: быў значна пашкоджаны.

19871998: рэстаўрыраваны і перададзены каталікам.

20072008: адноўлены інтэр’ер касцёла.

АрхітэктураПравіць

Аўтарам завяршэння касцёла быў Карла Спампані, які працаваў у Заслаўі і, у прыватнасці, узвеў для Пшаздзецкага палац.

Познебарочны храм вырашаны ў форме аднанефнага збудавання з паўкруглай апсідай і двума сакрыстыямі. У выніку перабудовы пад царкву хвалепадобны барочны шчыт быў заменены на невысокую вежу званіцу, а над асноўным аб’ёмам быў узведзены вялікі сферычны купал. Вельмі цікавае вонкавае вырашэнне касцёла: галоўны і бакавыя фасады падзелены гарызантальным поясам на два паверхі. Сцены храма дасягаюць таўшчыні 2 метраў, таму унутраны аб’ём вельмі невялікі.

Пад храмам размяшчаюцца скляпы, у якіх у 1860—1870 гадах была створана царква-крыпта.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Гаранская Таццяна. Тэстамент Антонія Пшаздзецкага як выразнік сацыяльнага, культурнага і эканамічнага становішча Заслаўя ў XVIIІ стагоддзі // Заслаўе. Карані нашага роду. Матэрыялы канферэнцыі. — Заслаўе, 2011.

ЛітаратураПравіць

  • Заслаўскі Фарны касцёл // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — С. 547. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Заслаўя. Мн., 2000.
  • Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2001. ISBN 985-11-0199-0.
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 262—263.

СпасылкіПравіць