Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Анёльскай і кляштар бернардзінцаў (Мсціслаў)

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Анёльскай і кляштар бернардзінцаў — колішні рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Мсціславе. Дзейнічаў у XVIIIXIX стагоддзях. Знаходзіўся ў цэнтры места. Складаўся з драўлянага (з 1775 — мураванага) касцёла, а таксама драўляных і мураваных кляштарных карпусоў.

Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Касцёл і кляштар бернардзінцаў, з піктаграфічнай карты XVIII стагоддзя
Касцёл і кляштар бернардзінцаў, з піктаграфічнай карты XVIII стагоддзя
54°01′12,72″ пн. ш. 31°43′40,98″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мсціслаў
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Архітэктурны стыль барока
Стан часткова захаваўся
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Сілуэт касцёла (з правага края)

У 1727 або 1729 харунжы віцебскі Я. Рамейка-Гуткоўскі разам з жонкай Крыстынай з Галынскіх фундаваў у Мсціславе кляштар бернардзінцаў. Манахі ўтрымлівалі 6-класную гімназію (праіснавала да 1831). Па здушэнні вызваленчага паўстання (18301831) царскім указам ад 19 ліпеня 1832 кляштар ліквідавалі.

У 1858 адбыўся пажар, які пашкодзіў будынкі. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання (18631864) расійскія ўлады ў 1870 гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. У перапісцы Сіноду і магілёўскага губернатара зазначаецца: «перабудаваць б. бернардзінскі касцёл выгадна, бо ён займае месца пры найгалаўнейшым бульварным пляцы»[1].

Сучаснасць правіць

У наш час у значна перабудаваным будынку касцёла размяшчаецца царква БЭМП[крыніца?]. Кляштарны корпус не захаваўся.

Архітэктура правіць

   
Абмерны чарцёж касцёла бернардзінцаў да перабудовы пад царкву Маскоўскага патрыярхату (злева) і яго сучасны стан (справа)

Касцёл — помнік архітэктуры барока. Прамавугольны ў плане 1-нефны будынак пад двухсхільным дахам, з трохвугольным франтонам у цэнтры і дзвюма 3-яруснымі купальнымі вежамі. Над алтаром размяшчалася невялікая вежка-сігнатурка.

1-павярховы кляштарны корпус размяшчаўся злева ад галоўнага фасада касцёла і фланкіраваўся з тарцу абарончай вежай[2].

Зноскі

  1. к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 440.
  2. Р. Баравы, Ю. Якімовіч. Каштоўны дакумент па гісторыі беларускай графікі і архітэктуры XVIII ст. // Помнікі культуры. — Менск, Навука і тэхніка, 1985.

Літаратура правіць

  • Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць