Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар кармелітаў (Чавусы)
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар кармелітаў — колішні рымска-каталіцкі сакральны комплекс у горадзе Чавусы Магілёўскай вобласці.
Славутасць | |
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар кармелітаў | |
---|---|
![]() | |
53°48′22″ пн. ш. 30°58′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Чавусы |
Канфесія | каталіцтва |
Будаўніцтва | 1747 |
Стан | Знішчаны |
ГісторыяПравіць
Кляштар кармелiтаў быў заснаваны Мiкалаем Казiмiрам Падбiпентам у 1653 годзе. Усе пабудовы першапачаткова былi драўлянымi. У 1747 годзе быў узведзены мураваны будынак храма і комплекс жылых кляштарных пабудоў.
У 1803 годзе пры кармеліцкім кляштары дзейнічала вучылішча, у якім навучалася 40 хлопчыкаў.
Пасля паўстання 1830—1831 гадоў быў закрыты (1832 год), а манахі выгнаны. Кляштар без жылых памяшканняў быў перададзены пад новы касцёл[1].
Пасля паўстання 1863—1864 гадоў касцёл быў закрыты і знаходзіўся ў запусценні. У 1868 годзе будынак касцёла быў перададзены пад юрысдыкцыю праваслаўнай царквы і быў асвечаны як Уваскрасенскі сабор.
Пры савецкай уладзе ў 1930-я гады сабор быў перааснашчоны ў клуб. А ў часы Другой сусветнай вайны храм быў зруйнаваны.
Цяпер на месцы былога кармелiцкага касцёла размяшчаецца рэстаран «Верасы»[2].
АрхітэктураПравіць
Касцёл і кляштар уяўлялі сабою манументальныя пабудовы ў стылі сталага барока. Дамінантай кампазіцыі была вялікая купальная трохнефавая базіліка. Галоўны фасад храма чляніўся па вертыкалі на тры ярусы, якія дынамічна звужаліся адзін да аднаго ўверх. Па баках ён быў фланкіраваны дзвюма барочнымі вежамі, прарэзанымі высокімі паўцыркульнымі вокнамі. Будынкі кляштара дамыкаліся да касцёла, былі двухпавярховымі з простым архітэктурным дэкорам[3].