Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Задарожжа)
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі — рымска-каталіцкі храм у Задарожжы[1] Глыбоцкага раёна, узведзены ў 1910.
Славутасць | |
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
55°15′51,34″ пн. ш. 27°57′06,80″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Задарожжа |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Будаўніцтва | 1910 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000385 |
Вышыня | 20 м |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аб'ект Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя
правіцьУ 1902 згарэў стары драўляны касцёл, пасля чаго пачолася будаўніцтва новага мураванага, завершанае ў 1910.
Святыню на сваім малюнку адлюстраваў беларускі мастак Язэп Драздовіч.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры неаготыкі. Магутная 3-нефавая базіліка з 5-граннай апсідай. Галоўны фасад фланкуюць 2-ярусныя 4-гранныя вежы са шпілямі. Сцены рытмічна падзяляюцца ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках высокіх стральчатых аконных праёмаў. У інтэр'еры — стральчатыя скляпенні, над уходам — хоры.
Вакол касцёла бутавая агароджа з 3-аркавай брамай і вуглавой 2-яруснай шатровай званіцай[2].
-
Інтэр'ер касцёла
-
Брама касцёла
-
Магілы Грынеўскіх на цвінтары
Зноскі
- ↑ Знаходзіцца на паўночнай ускраіне суседняй в. Мнюта 2
- ↑ Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.
Літаратура
правіць- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Спасылкі
правіць- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Задарожжа) на сайце Catholic.by (бел.)
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Задарожжа) на сайце Radzima.org
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Задарожжа) на сайце Глобус Беларусі (руск.)