Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Чавусы)
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у горадзе Чавусы Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Фрунзэ, 27.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
53°48′10″ пн. ш. 30°57′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Чавусы |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Дэканат | Магілёўскі дэканат |
Архітэктурны стыль | авангард |
Першае згадванне | 1651 |
Будаўніцтва | 1997—2002 гады |
Гісторыя правіць
Парафія існуе з 1651 года. Да 1832 года ў Чавусах дзейнічаў кляштар кармелітаў, але пасля паўстання 1830—1831 гадоў айцы кармеліты былі выгнаны, а парафія стала філіялам чэрыкаўскага касцёла. Пасля паўстання 1863—1864 гадоў касцёл быў закрыты і знаходзіўся ў запусценні. У 1868 годзе будынак касцёла быў перададзены пад юрысдыкцыю праваслаўнай царквы.
У 1913 годзе жыхары Чавусаў пабудавалі новы неагатычны касцёл Дзевы Марыі — Каралевы. Пасля Другой сусветнай вайны, падчас хрушчоўскай антырэлігійнай кампаніі быў разабраны на цэглу ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў[1][2].
17 снежня 1994 года ў прыватным доме была здзейснена першая літургія адроджанай парафіі ў Чавусах. Ад вясны 1995 года вернікі сталі збірацца на могілках, дзе кожную суботу здзяйснялася літургія. Праз нейкі час была афіцыйна зарэгістраваная парафія Найсвяцейшай Дзевы Марыі — Маці Касцёла.
Увосень 1996 года ксёндз Караль Тамэцкі набыў дом пад часовую капліцу. Летам 1997 года ў парафію быў прызначаны новы пробашч Францішак Рудзь, які вырашыў пабудаваць новы касцёл. Тэрыторыя пад будынак была асвечана 31 жніўня 1999 года.
1 чэрвеня 2002 года касцёл быў асвечаны кардыналам Казімірам Свёнткам, архібіскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. З 5 жніўня 2007 года ў парафіі працуюць манахі з Ордэна Пабожных Школаў (айцы піяры)[3].
Архітэктура правіць
Будынак цяперашняга касцёла — твор сучаснай авангарднай архітэктуры. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, які над фасадам завершаны прамавугольнай сценкай-званічкай з люкарнай па цэнтры. Да алтарнай сцяны далучана паўкруглая апсіда пад канічным пакрыццём, крапаваная высокай і глыбокай аркатурай. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны ўзнятымі пад карніз даху стральчатымі аконнымі праёмамі, ліштвы якіх выступаюць і ствараюць гафрыраваны пояс уздоўж яго.
Паралельна побач з храмам пастаўлена аднапавярховая прамавугольная ў плане плябанія, злучаная з алтарнай часткай храма крылом-пераходам.
Пробашчы правіць
- Караль Тамэцкі.
- Францішак Рудзь.
- Гжэгаж Ксёнжак.
Зноскі
- ↑ Касцёл кармэлітаў
- ↑ Парафія Дзевы Марыі
- ↑ Гісторыя парафіі ў Чавусах(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2022. Праверана 21 студзеня 2020.
Літаратура правіць
- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі правіць
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Чавусы) на сайце Catholic.by (бел.)
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Чавусы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)