Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Чавусы, 1913)

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі — колішні каталіцкі храм у горадзе Чавусы Магілёўскай вобласці.

Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Інтэр’ер касцёла, 1913 год
Інтэр’ер касцёла, 1913 год
53°48′33″ пн. ш. 30°58′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Чавусы
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Архітэктурны стыль неаготыка
Дата пабудовы 1913 год
Стан Знішчаны
Map

Гісторыя

правіць
 
Рынак. Касцёл і кляштар кармелітаў, 1905

Каталіцкая парафія існуе з 1651 года. Да 1832 года ў Чавусах дзейнічаў кляштар кармелітаў, але пасля паўстання 1830—1831 гадоў айцы кармеліты былі выгнаны, а парафія стала філіялам чэрыкаўскага касцёла. Пасля паўстання 1863—1864 гадоў касцёл быў закрыты і знаходзіўся ў запусценні. У 1868 годзе будынак касцёла быў перададзены пад юрысдыкцыю праваслаўнай царквы.

Пасля загаду цара Мікалая II «О укреплении начал веротерпимости» ў 1905 годзе жыхары Чавусаў пабудавалі новы касцёл Дзевы Марыі Каралевы.

Новы касцёл быў пабудаваны ў 1913 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны, падчас хрушчоўскай антырэлігійнай кампаніі быў разабраны на цэглу ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў[1][2].

Касцёл быў размешчаны на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца Чавускае аддзяленне Белаграпрамбанка. На той час касцёл выходзіў на «Конную» плошчу, якая цяпер з’яўляецца тыльным бокам будынка раённага выканкама і будынка пошты. На плошчы таксама праводзіліся кірмашы.

Архітэктура

правіць

Новы касцёл быў з цэглы і не меў вежаў. Быў пабудаваны ў стылі неаготыкі, меўся арган. Унутраная прастора храма была вырашана гранёнымі слупамі і перакінутай праз іх стрэльчатай аркадай. Падзяляўся на тры нефы, перакрытыя стрэльчатымі скляпеннямі. Трохгранную апсіду запаўняў барочны алтар у выглядзе двух калон, што мелі фігурны франтон. На левай сцяне прэсбітэрыя знаходзіўся кансольны амвон[3].

Пробашчы

правіць
  • Віктар Гагалеўскі (1915—1920). Падчас паслугі хвораму заразіўся тыфам і памёр на 39 годзе жыцця. Пахаваны на чавускіх каталіцкіх могілках.

Зноскі

  1. Касцёл кармэлітаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2022. Праверана 22 студзеня 2020.
  2. Гісторыя парафіі ў Чавусах(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2022. Праверана 22 студзеня 2020.
  3. Парафія Дзевы Марыі

Спасылкі

правіць