Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Івянец)

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ці Фарны касцел — колішні мураваны касцёл у гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Касцёл
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Ivianiec, Rynak, Fara. Івянец, Рынак, Фара (1901-13) (2).jpg
53°53′24,40″ пн. ш. 26°44′29,30″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Гарадскі пасёлак Івянец
Канфесія Рымска-каталіцкая царква

ГісторыяПравіць

Мураваны парафiяльны (фарны) касцёл пабудаваны з фундацыi Яна Давойны i падцверджання Жыгiмонта III Вазы ў 1606 годзе.

Інвентар ад 1740 года паведамляе (А. Ярашэвiч «Iвянецкiя касцёлы»), што разьбяны палiхромны алтар з пазалотай, абразамi Тройцы, Мацi Божай, апостала Пятра i скульптурамi св. Станiслава, св. Казiмiра, св. Пятра i св. Роха быў выкананы коштам Пратасовiча i кансекраваны ў 1736 годзе.

 
Царква Святой Ефрасінні, якая зараз знаходзіцца на месцы касцёла

Захавалiся таксама два больш раннiя разьбяныя алтары з калонамi ў пазалочаныя i пасярэбраныя кветкi. У адным з iх знаходзiўся абраз Панны Марыi. Яшчэ два алтары былi прысвечаны Мiхалу Арханёлу i Антонiю Падуанскаму. Асобны алтар з фiгурай Мацi Божай у атачэннi шасцi анёлаў, фундаваны Антонам Арэшкам, стаяў у мураванай каплiцы-ратондзе.

З 1662 годзе пры касцёле iснавала Ружанцовае брацтва са сваiм брацкiм алтаром. Праз некаторы час касцёл пацярпеў ад пажару i зноў быў рэстаўраваны ўжо сынам берасцейскага ваяводы (генералам артылерыi Вялiкага Княства Лiтоўскага) Антоніем Салагубам, яго жонкай Барбарай (з Радзiвiлаў). Хутчэй за ўсё, менавiта ў гэты час касцёл набыў барокавы дзвюхвежавы фасад «добрай работы», падобны на фасад iвянецкага францiшканскага касцёла (пабудаванага непадалёк пасля 1740 года).

У адной з вежаў жонка генерала Брыгiта Салагубава паставiла вялiкi гадзiннiк з меладычным боем праз чвэрць гадзiны. Касцёл i закрыстыi былi накрыты дахоўкай, вежы i гзымсы на фасадзе — бляхай, у дзесяць вокан усталявалi налiбоцкае шкло.

Інвентар ад 1767 года паведамляў, што на хорах касцёла, таксама дэкараваных ляпнiнай з гербамi фундатараў, стаяў вялiкi арган, якi абыйшоўся Брыгiце Салагубавай у 350 талераў. На хорах знаходзiлiся таксама два катлы-барабаны i трубы, якiмi карысталiся пры розных урачыстасцях (пра iх патурбаваўся Канстанцiн Рдултоўскi).

У закрыстыi захоўваўся архiў Салагубаў, але з-за вiльгацi быў перанесены ў кляштар. Вялiкi касцёльны цвiнтар быў абнесены мураванаю сцяною з вялiкай брамай з боку мястэчка. У той час далёка не кожны парафiяльны касцёл меў такую агароджу.

У 1880—1885 гадах былы фарны касцёл стаў Царквой святой Тройцы, але праз тры гады (1888 год) згарэў дашчэнту. Сцены былой бажнiцы прастаялi да пачатку XX стагоддзя, i выявы аднаго з нешматлiкiх твораў беларускай готыкi захавалiся на нешматлiкiх фота таго перыяду.

Пазней парэшткi былi разабраны на будматэрыялы, каб збудаваць на гэтым месцы драўляную царкву-мураўёўку, якая ў савецкі час была зруйнавана.

У 1998 годзе на гэтым месцы паўстала царква ў гонар св. Ефрасіннi Полацкай у рэтраспектыўна-рускiм стылi[1].

Зноскі

СпасылкіПравіць