Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Бездзеж)
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры ў в. Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Ставіцца да Пінскага дэканату Пінскай дыяцэзіі. Касцёл пабудаваны ў 1818 годзе[1], паводле іншых звестак касцёл быў узведзены ў 1914 годзе[2].
Каталіцкі храм | |
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы | |
---|---|
52°18′58,97″ пн. ш. 25°18′17,53″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Бездзеж |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | Класіцызм |
Будаўніцтва | 1818—1914 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000185 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура
правіцьХрам уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб'ём, накрыты двухсхільным вальмавым дахам. Па цэнтральнай восі галоўнага фасада размешчаны ўваходны партал з сандрыкам, над ім люнет, франтон з круглым акном у тымпане і невялікая цыліндрычная сігнатурка з крыжам у завяршэнні. Бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі арачнымі праёмамі. На лаканічных фасадах выдзелены антаблемент, для простай дэкарацыі выкарыстаны карнізныя цягі з зубчыкамі, лапаткі на вуглах і ў прасценках. Уваход аформлены парталам з паўкруглай люкарнай. У інтэр'еры бэлечная столь. Над уваходам размешчаны крывалінейнага абрысу хоры.
Зноскі
- ↑ Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Бездзеж) на сайце Radzima.org
- ↑ Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Бездзеж) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Літаратура
правіцьЗбор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
правіць- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Бездзеж) на сайце Radzima.org
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Бездзеж) на сайце Глобус Беларусі (руск.)