Касцёл Святога Ільі (Ураджайная)

мураваны каталіцкі храм у вёсцы Ураджайная Глыбоцкага раёна

Касцёл Святога Ільі — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Ураджайная Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Ільі
55°03′28″ пн. ш. 27°54′47″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Ураджайная
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія
Докшыцкі дэканат
Дата пабудовы 2005 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Парафія ў населеным пункце Ураджайная была зарэгістравана ў 1995 годзе. Касцёл пабудаваны ў 2005 годзе з бутавага каменю і цэглы ў цэнтры вёскі на вуліцы Ураджайная, 21.

Архітэктура правіць

Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. У фасад урэзана 4-гранная вежа-званіца, завершаная спічастым шатром. Трансепт на бакавых фасадах адзначаны кампазіцыйнымі трохвугольнымі франтонамі. Паліхромная бутавая муроўка сцен расчлянёна арачнымі аконнымі праёмамі, выкладзенымі цэглай гарызантальнымі цягамі і прасценачнымі лапаткамі[1].

Капліца правіць

 
Прыдарожная каплічка.

У цэнтры паселішча ў канцы XX стагоддзя была пастаўлена цагляная капліца — твор народнай творчасці. Вырашана невысокай чатырохграннай тумбай пад паўкруглым завяршэннем. На франтальнай грані прамавугольна зашклёная ніша для абраза. З тыльнага боку пастаўлены драўляны крыж.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Касцёл святога Іллі // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Спасылкі правіць