Касцёл Святога Іосіфа Рамесніка (Скідзель)

Касцёл Святога Іосіфа Рамесніка — рымска-каталіцкі храм у г. Скідзель Гродзенскага раёна.

Славутасць
Касцёл Святога Іосіфа Рамесніка
53°34′38″ пн. ш. 24°14′12″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцкая Царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Дэканат Гродна-Усход 
Архітэктар Ігар Міхайлавіч Казлоўскі
Будаўніцтва 19972004 гады
Map

Гісторыя

правіць

Касцёл Унебаўзяцця Маці Божай (Скідзель) быў пабудаваны ў ХІХ стагоддзі на тэрыторыі сядзібнага комплексу Чацвярцінскіх.

Будаўніцтва новай святыні (арх. Ігар Казлоўскі) пачалося ўжо ў новай, паўднёва-заходняй, частцы Скідзеля — непадалёк ад шашы Гродна-Мінск. Вуглавы камень асвяціў Папа Ян Павел II 22 мая 1995 года ў Сочаве ў Польшчы. Фундамент будучага касцёла і звон былі асвечаны 1 мая 1997 года гродзенскім біскупам Аляксандрам Кашкевічам. Першае набажэнства прайшло ў яшчэ недабудаванай святыні 1 мая 2000 года. А 1 мая 2004 года біскуп Аляксандр Кашкевіч урачыста кансэкраваў касцёл пад тытулам св. Юзафа Рамесніка. Такім чынам, скідзельская парафія цяпер мае падвойны тытул Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Юзафа Рамесніка.

Архітэктура

правіць

Касцёл мае ромбавідны план, перакрыты двухсхільным метала-чарапічным дахам, да алтарнай сцяны дабудаваны двухпавярховы аб’ём плябаніі. Галоўны ўваход у святыню пазначаны вежай-званіцай, утворанай дзвюма магутнымі пілонамі і завершанай фігурным неабарочным спічаком.

Вялізная залавая прастора касцёла перакрыта плоскай падшыўной дашчанай столлю з невялікім нахіламі да вуглоў. На алтарнай сцяне змешчана велічнае разьбянае Укрыжаванне. Вельмі цікава выканана з латуні дэкараванне табернакулюма і алтара вінаграднымі гронкамі. Над уваходам навісае балкон арганных хораў.

Спасылкі

правіць