Касцёл Святога Іосіфа (Ляхавічы)
Касцёл Святога Іосіфа — дзеючы рымска-каталіцкі храм у горадзе Ляхавічы Брэсцкай вобласці.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Іосіфа | |
---|---|
53°02′59″ пн. ш. 26°16′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Ляхавічы |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Дэканат | Ляхавіцкі |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Заснавальнік | Ю. Рэйтан |
Дата пабудовы | 1907 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў 1907 годзе з цэглы па фундацыі Ю. Рэйтана і намаганнямі ксяндза К. Ваньковіча. Асвячоны ў 1910 г. біскупам Янам Цепляком.
У пасляваенны час аб духоўным развіцці вернікаў клапаціўся ксёндз інфулат Вацлаў Пянткоўскі, які прыязджаў у Ляхавічы з суседняй парафіі ў Мядзведзічах. Падчас патаемнай падрыхтоўкі да святарства з 1974 па 1978 год тут працаваў качагарам ксёндз Рышард Юнік, шматгадовы пастыр парафіі ў Рубяжэвічах.
У другой палове стагоддзя будынак касцёла быў прыстасаваны і рэканструяваны пад паліклініку.
4 верасня 2019 года біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка нанава здзейсніў асвячэнне касцёла, благаславіў абраз Святой Сям’і і крыж на фасадзе[1].
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры неаготыкі. Манументальнае збудаванне вырашана па тыпу трохнефавай аднавежавай базілікі з паўкруглай апсідай. Гатычную вертыкальную накіраванасць архітэктурнай кампазіцыі надавалі высокая шатровая званіца (васьмярык на чацверыку) на фасадзе і перспектыўны ўваходны стральчаты партал з акном-ружай над ім. Вертыкальны рытм стваралі ступеньчатыя контрфорсы з вежачкамі-фіяламі і «крабамі» ў завяршэнні ступеньчатых контрфорсаў, высокія вузкія стральчатыя нішы і аконныя праёмы, аркатурныя паясы. Бакавыя працяглыя фасады рытмічна чляніліся высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках.
Унутраная прастора храма размяжоўвалася на тры нефы гранёнымі слупамі, перакрывалася стральчатымі скляпеннямі. У інтэр’еры меўся неагатычны амбон[2].
- Бенядзікт Навіцкі;
- 1910—32? — Леанард Кавецкі;
- 1933—35? — Мікалай Ікановіч;
- 1936—39 — Тадэвуш Драздоўскі;
- 1937—38 — Казімір Туміловіч;
- з 1939 — Станіслаў Рокаш;
- з 1956 — Вацлаў Янавіч Пянткоўскі.
Да 1940 года арганістам у касцёле быў Вітольд Віктаравіч Валынец.
Зноскі
- ↑ https://catholic.by/3/news/belarus/10341-u-lyakhavichakh-nanava-asvyatsili-kastsjol-zabrany-paslya-vajny-i-nyadauna-vernuty-katolikam
- ↑ http://www.gants-region.info/index/ljakhavicki_kascjol_svjatoga_juzafa/0-3466
- ↑ Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — С. 556. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.
Літаратура
правіць- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святога Іосіфа (Ляхавічы)
- Касцёл Святога Іосіфа (Ляхавічы) на сайце Radzima.org
- Касцёл Святога Іосіфа (Ляхавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)