Касцёл Святога Айца Піо (Маладзечна)

Касцёл Святога Айца Піо — мураваны каталіцкі храм у горадзе Маладзечна Мінскай вобласці.

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Айца Піо
54°17′59″ пн. ш. 26°51′37″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Дэканат Маладзечанскі дэканат 
Архітэктурны стыль неаготыка
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

Парафія заснавана ў 1919 г. У час Другой сусветнай вайны касцёл быў разбураны. Парафія адроджана ў 2003 г., калі айца-капуцына Тадэвуша Кавальскага кардынал Казімір Свёнтак прызначыў пробашчам аднайменнай новастворанай парафіі, і быў атрыманы дазвол на будаўніцтва касцёла. У 2003 годзе перад скверам на перакрыжаванні вуліц Вялікі Гасцінец і Міра быў пастаўлены крыж, пасля з’явілася вялікая вайсковая палатка, у якой адпраўляліся Святыя Імшы.

На Божае Нараджэнне ў 2004 годзе адбылася першая Імша ў пабудаванай цаглянай капліцы. А ў 2005 годзе былі закладзеныя падушкі пад фундамент новага касцёла[1].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць