Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Дварэц)

Касцёл Святога Антонія Падуанскага ці Касцёл Божага Цела — каталіцкі храм у в. Дварэц Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік архітэктуры неабарока.

Касцёл
Касцёл Святога Антонія Падуанскага
53°24′39″ пн. ш. 25°34′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Дварэц
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Дзятлаўскі дэканат 
Архітэктурны стыль неарэнесанс, неабарока
Будаўніцтва 19041909 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Новы касцёл, фота 1918 г.

Будаўніцтва манументальнага храма абумоўлівалася тым, што папярэдні, пасля шматлікіх рамонтаў (1882, 1895 гг.), не задавальняў парафію і пасля царскага талерантнага ўказа з боку ўлад не чынілася перашкод на пабудову новага. Пасля шматгадовага заняпаду ў савецкі час храм адноўлены і адкрыты ў 1989 годзе[1].

Архітэктура правіць

На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудаваны ў 1904 годзе з цэглы. Двухвежавая трохнефавая базіліка. Цэнтральны неф накрыты двухсхільным дахам, бакавыя — аднасхільнымі. Галоўны заходні фасад дэкарыраваны рустам, філёнгамі, ліштвамі арачных праёмаў, лучковымі франтонамі, карнізам[2]. У завяршэнні фасада 2 бакавыя вежы з фігурнымі купаламі. Цэнтральны шчыт з паўцыркульным франтонам і бакавымі валютамі. Усе элементы дэкору і архітэктурныя абломы выкананы цаглянай муроўкай без тынкоўкі. Унутраная прастора падзелена на нефы, перакрыцці скляпеністыя[2].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць