Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Паставы)

Касцёл Святога Антонія Падуанскага — каталіцкі храм, помнік архітэктуры неаготыкі ў г. Паставы Віцебскай вобласці.

Касцёл
Касцёл Святога Антонія Падуанскага
Kasciol Antonіja Paduanskaha, Pastavy.jpg
55°06′52″ пн. ш. 26°50′37″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Паставы
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Віцебская дыяцэзія
Архітэктурны стыль неаготыка
Архітэктар Artur Goebel[d]
Заснавальнік С. і Г. Сянкевічы-Бяганскія
Дата заснавання 1898
Будаўніцтва 18981904 гады
Дата скасавання 1914
Лагатып Вікісховішча Касцёл Святога Антонія Падуанскага на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Першы парафіяльны касцёлПравіць

У 1516 годзе ўласнік Пастаў Юрый Зяновіч са сваімі сынамі зафундаваў касцёл Божай Маці. У апісанні Віленскага біскупства, здзейсненага прэлатам Янам Альбінам у 1522 годзе, згадваецца і касцёл у Паставах, але яшчэ як не кансэкраваны. Па просьбе святара Мікалая з Вайцешына сыны Юрыя Зяновіча ў 1522 пацвердзілі гэты фундуш[1].

Да 1798 г. — парафія Віленскага біскупства.

У інвентары 1628 г. згадваецца «драўляны касцёл з усім неабходным інвентаром і плебанія каля яго».

Касцёл быў знішчаны, хутчэй за ўсё, падчас вайны з Расіяй ў 1654—1667 гг.

1744 г. — касцёл свірскага дэканата віленскага біскупства.

У 1760 г. касцёл быў адбудаваны з прысвячэннем Апекі Божай Маці, Святога Мікалая і Святога Юрыя. Пры касцёле існаваў шпіталь, створаны пастаўскім пробашчам Андрэем Шчэнсным.

Каля 1780 г. ксёндз Юзаф Бражынскі пры падтрымцы Тызенгаўзаў ажыццяўляе грунтоўны рамонт будынка.

З 1798 па 1849 год — парафія мінскага біскупства.

У 1822 г. у пастаўскай парафіі налічвалася 2588 вернікаў. У 1871—2542 вернікі, у 1886 г. — 2814 вернікаў.

Пасля пажара ў 1840 г. набажэнства было перанесена ў францысканскі касцёл.

Францысканскі касцёлПравіць

У 1617 год у Паставах на Востраве (Гарадзішча) Станіславам Бяганскім пабудаваны каталіцкі храм Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў:

Я, Станіслаў Бяганскі з Бяганава, сакратар і дваранін яго каралеўскай міласці… касцёл і кляштар мною збудаваныя, усё касцёльнае начынне, а таксама ўвесь пляц і землі, як тое Гарадзішча з даўніх часоў мела і цяпер мае… дзеля гонару і хвалы Пану Богу ўсемагутнаму, згаданаму ордэну святога Францыска і адразу ў моц, уладанне і вечнае карыстанне падаў і паступіў цяперашняму гвардыяну Гіяцынту Сецкаму і нашчадкам яго на вечныя часы[2].

У 1640 г. кляштар быў перабудаваны.

У 1772 г. у кляштары жылі 9 манахаў, падпарадкаваны ковенскай кустодыі ордэна францысканцаў, з 1820 г. — пінскай кустодыі.

У 1817 г. быў адрамантаваны пры падтрымцы графа Канстанціна Тызенгаўза.

У 1832 г. кляштар скасаваны.

Касцёл Святога Антонія ПадуанскагаПравіць

Пабудаваны ў 1898—1903 гг. з цэглы архітэктарам Артурам Гойбелем у цэнтральнай частцы горада на правым беразе р. Мядзелка, на тэрыторыі былога францысканскага кляштара. Для будаўніцтва былі выкарыстаны падвалы і частка падмуркаў, аднак новы аб’ект пабудаваны ў накірунку поўнач — поўдзень, без уліку традыцыйных асноваў арыентацыі святыні. У 1905 г. касцёл быў асвечаны віленскім біскупам Эдвардам фон Ропам[3].

Падчас Першай сусветнай вайны касцёл быў моцна пашкоджаны. Фронт праходзіў за 4 км ад Паставаў, і снарады часткова пашкодзілі муры, знішчыліся арган, галоўны алтар, амбон, пашкодзіліся скляпенні, дах, вокны і дзверы. Пасля вайны, у 1920-я гады святыня была адбудавана і адноўлена.

У 1942 годзе нацысты расстралялі ксяндза Браніслава Маціеўскага, які быў мясцовым пробашчам з 1935 года (каля касцёла зараз знаходзіцца яго сімвалічная магіла)[4].

Быў закрыты ў 1959 годзе, выкарыстоўваўся як складское памяшканне, затым быў прыстасаваны пад прамысловае прадпрыемства — завод «Беліт».

У 1988 касцёл адрамантаваны, у 1989 г. вернуты вернікам.

У 1989-99 гг. — у мінска-магілёўскай архідыяцэзіі, з 1999 г. — у віцебскай дыяцэзіі.

АрхітэктураПравіць

 
Інтэр'ер касцёла

Касцёл — крыжападобны ў плане храм з 5-граннай апсідай. Асноўны аб'ём накрыты 2-схільным чарапічным дахам. Шмат'ярусная вежа (выш. каля 100 м) завершана шатровым дахам. Бакавыя фасады прарэзаны высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны ступеньчатымі контрфорсамі. Уваходы аформлены 3 стральчатымі парталамі.

Зноскі

  1. Acta primae Visitationis diocesis Vilnensis anno Domini 1522 peractae: Vilniaus Kapitulos archyvo Liber IIb atkūrimas (Historiae Lituaniae fontes minores, VIII). Sud., tekstus ir rankraščius parengė, moksl. įvadą ir paaiškinimus parašė S.C. ROWELL. Vilnius, 2015. — CII, 330 p. — P. 218.
  2. Города и местечки Великого Княжества Литовского. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя Пятруся Броўскі, 2009. С. 258.
  3. Kurczewski, Jan. Biskupstwo wileńskie. Wilno, 1912. S. 218.
  4. http://postawyiokolice.blogspot.com/2011_05_01_archive.html

ЛітаратураПравіць

  • Касцёл Святога Антонія Падуанскага // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2000. — С. 119—120.

СпасылкіПравіць