Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Магілёў)
Касцёл Святога Антонія Падуанскага — мураваны каталіцкі храм у Магілёве. Знаходзіцца на скрыжаванні праспекта Шміта і вуліцы Астроўскага.
Касцёл | |
Касцёл Святога Антонія Падуанскага | |
---|---|
53°52′08″ пн. ш. 30°19′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Магілёў |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Благачынне | Магілёўскі дэканат |
Архітэктар | Сяргей Леанідавіч Варанец |
Дата заснавання | 2008 |
Будаўніцтва | 2008 |
Сайт | antoni.kasciol.by |
Гісторыя
правіцьГісторыя парафіі пачынаецца ў XVII стагоддзі, калі ў 1687 годзе прыбылі бернардзінцы па запрашэнню фундатараў Тэадора Ржавуцкага і Міхала Пятуцкага. У 1702 годзе быў пабудаваны першы драўляны касцёл св. Антонія. У 1708 годзе касцёл згарэў, і на яго месцы ў 1720-я гады быў пабудаваны новы каменны касцёл. У 1957 годзе касцёл быў разабраны.
Парафія ўзнавіла сваю дзейнасць у 2002 годзе, ахапляючы тэрыторыю Задняпроўя. У 2004 годзе ў Магілёў прыбылі кларэтыны і ўзяліся за падрыхтоўку дакументаў, каб распачаць будаўніцтва новага касцёла. У 2007 годзе была пабудавана часовая капліца з класам для заняткаў.
У 2008 годзе была распачата будаўніцтва новага касцёла св. Антонія, але ў іншым месцы. У 2010 годзе быў завершаны нулявы цыкл. У 2017 годзе былі выведзены сцены і распачата будаўніцтва вежы. У 2018 годзе быў пакладзены дах і распачаты ўнутраныя аздабленчыя працы.
Пры парафіі дзейнічаюць розныя суполкі і касцёльныя рухі: Хатні Касцёл, Жывы Ружанец, Легіён Марыі, Дзіцячы Легіён Марыі[1].
Архітэктура
правіцьАрхітэктарам касцёла з’яўляецца Сяргей Варанец.
Па плане вышыня адзінага нефа касцёла дасягне 40 метраў. У пабудаваным будынку плануецца стварыць цэнтр каталіцкага жыцця, на першым паверсе змясцуюцца сталовая для бедных, школа, бібліятэка[2].
Пробашчы парафіі
правіць- Ежы Вяжхоўскі.
- Віталь Чабатар.
Зноскі
- ↑ Наша парафія Архівавана 6 ліпеня 2019.
- ↑ В Могилеве появится еще один костел(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Магілёў) на сайце Catholic.by (бел.)