Касцёл Святога Войцеха (Альшэва)

Касцёл Святога Войцеха — колішні каталіцкі храм у в. Альшэва Бярозаўскага раёна.

Касцёл
Касцёл Святога Войцеха
Касцёл Святога Войцеха ў 1937 годзе. Юзаф Шыманчык
Касцёл Святога Войцеха ў 1937 годзе. Юзаф Шыманчык
52°28′22,49″ пн. ш. 25°11′50,70″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Альшэва
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Заснавальнік Войцех Пуслоўскі
Дата заснавання 1809
Дата пабудовы 1809 год
Стан Захаваўся фрагмент сцяны
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Гісторыя правіць

Касцёл з фамільным склепам Пуслоўскіх пабудаваны ў 1809 годзе[1] на яго сродкі Войцеха Пуслоўскага[2]. У касцёле захоўваўся рарытэтны збор абразоў, вядомы па фотаздымках 1927 года[1].

У 1833 годзе ў фамільны склепе разам са сваёй жонкай быў пахаваны Войцех Пуслоўскі[3]. У фамільным склепе таксама быў пахаваны Францішак-Ксаверы Друцкі-Любецкі, (1778—1846), брат жонкі Войцеха, удзельнік італьянскага паходу А. Суворава (1799), міністр фінансаў Царства Польскага, прах якога быў перавезены з Пецярбургу[1].

Пасля 1863 года касцёл быў перабудаваны ў царкву[3]. Культавае начынне з зачыненага касцёла захоўвалася «Павільёне руж» Старапескаўскай сядзібы[4]

Храм узарваны ў 1960-х гадах савецкай уладай[3]. Захаваўся толькі фрагмент сцяны[1].

Зноскі

  1. а б в г Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
  2. Партрэт В. Пуслоўскага і слуцкія паясы са збору Нацыянальнага мастацкага музея Літвы(недаступная спасылка)
  3. а б в Лёс нашчадкаў Войцэха Пуслоўскага маёнтка Пескі
  4. Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5.

Спасылкі правіць