Касцёл Святога Духа (Віцебск)

Касцёл Святога Духа — мураваны каталіцкі храм у горадзе Віцебску. Знаходзіцца па адрасе вуліца Чкалава, 5а.

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Духа
55°10′42″ пн. ш. 30°12′52″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Віцебск
Канфесія Каталіцкая Царква
Епархія Віцебская дыяцэзія
Дэканат Віцебскі дэканат 
Будаўніцтва 2013
Map

Гісторыя

правіць

Парафія Святога Духа, аддзеленая ад ужо існуючай парафіі св. Барбары, спачатку мела тытул Маці Божай з ля Салет. Яе арганізацыяй з 1 ліпеня 2000 года займаўся ксёндз Андрэй Бочар. Парафія была зарэгістравана ў 2000 годзе. Касцёлу ў 2000 годзе быў перадзены будынак недабудаванага басейна.

З 2001 года распачаліся набажэнствы ў бляшаным бараку па вул. Чкалава, 5а. Улетку 2002 года парафію пакінулі ксяндзы салятыны, якія дагэтуль у ёй працавалі, і яе пробашчам стаў ксёндз Адам Дынак, дэкан Віцебскага дэканата.

18 мая 2013 года мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў касцёл[1].

Пробашчы парафіі

правіць
  • Андрэй Бочар (2000—2002).
  • Адам Дынак (з 2002 года).

Зноскі

Спасылкі

правіць