Касцёл Святога Казіміра і кляштар дамініканцаў (Стоўбцы)

Касцёл Святога Казіміра і кляштар дамініканцаў — колішні мураваны касцёл у горадзе Стоўбцы Мінскай вобласці.

Касцёл
Касцёл Святога Казіміра і кляштар дамініканцаў
Stoŭpcy, Daminikanski. Стоўпцы, Дамініканскі (J. Filipovič, 1751-70).jpg
Касцёл Святога Казіміра і кляштар дамініканцаў, 1751-1770
53°28′38,30″ пн. ш. 26°43′56,60″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Стоўбцы
Канфесія Рымска-каталіцкая царква

ГісторыяПравіць

Першую фундацыю для касцёла дамініканцаў зрабілі кашталян і ваявода менскі Аляксандр Слушка са сваёй жонкай Зоф’яй Канстанцыяй (з Зяновічаў) са згоды віленскага біскупа Яўстафiя Валовiча ў 1623 годзе. Манахаў-дамініканцаў асадзілі ў драўляным касцёле, асвячоным пад тытулам Марыі Магдалены ў суседняй Кавалёўшчыне (тэрыторыя сучаснай вёскі Задвор’е). Да 1640 года манахі пабудавалі драўляны жылы корпус кляштара і пачалі будаўніцтва мураванага касцёла.

З 1639 года кляштар атрымаў статус канвента, Стаўбцоўская дамініканская місія ўваходзіла ў Рускую правінцыю святога Яцака з цэнтрам у Львове. Першым прыёрам быў Фабіян Мілашэвіч, які з 1640 года вярнуўся ў Стоўбцы кіраваць будаўніцтвам святыні, але пасля смерці ў 1644 годзе не застаў завершання будаўніцтва. Фабіян быў пахаваны ў асвячонай ў яго гонар капліцы новазбудаванага касцёла.

З-за наступстваў вайны 1654—1667 гадоў кансекрацыя касцёла адбылася значна пазней, у 1675 годзе.

У канцы XVIII стагоддзя ў мураваным кляштары месціліся трапезная, архіў, бібліятэка (у 1804 годзе налічвала 79 кніг), дзейнічала парафіяльная школа, лякарня.

У 1831 годзе Стоўбцы канфіскаваны царскім урадам з-за падтрымкі Чартарыйскімі паўстання 1830—1831 гадоў, кляштар скасаваны, касцёл застаўся парафіяльным, але ў 1870 годзе, пасля паўстання 1863 года, быў пераасвячоны ў праваслаўную царкву святой Марыі Магдалены, пры гэтым значна перабудаваны.

Перабудова пад царкву ажыццяўлялася ў 1867—1883 гадах спачатку па праекту губернскага архітэктара Валковіча, а з 1874 года па праекту рэканструкцыі інжынера Нектар’еўскага.

Чарговую перабудову па праекце Тэадора Буржэ храм вызнаў у часы міжваеннай Польскай Рэспублікі, калі зноў быў пераасвячоны і вернуты каталікам у 1921 годзе. У 1930 годзе на адной з веж касцёла зрабілі надбудову з высокім шпілем.

Падчас Другой сусветнай вайны храм нязначна пацярпеў. Зруйнаваны быў у 1958 годзе. Зараз на гэтэм месцы тэрыторыя школы[1].

Зноскі

СпасылкіПравіць