Касцёл Святога Казіміра (Лагойск)

Касцёл Святога Казімірарымска-каталіцкі храм у Лагойску. Знаходзіцца ў цэнтры горада, на левым беразе ракі Гайна, каля падмуркаў знішчанага бальшавікамі Касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра.

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Казіміра
Касцёл Святога Казіміра ў Лагойску
Касцёл Святога Казіміра ў Лагойску
54°12′12″ пн. ш. 27°51′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Лагойск
Канфесія Каталіцызм
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Дэканат Вілейскі 
Будаўніцтва 1999
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Лагойская рымска-каталіцкая парафія існуе з 1609 года. У часы савецкага панавання мураваны касцёл (1793) закрылі і зруйнавалі.

Адраджэнне парафіі адбылося ў 1991 годзе. Паводле праекта мінскага архітэктара М. Калечыца пачалося будаўніцтва новага касцёла, якое завяршылася ў 1999 годзе.

Архітэктура

правіць
 
Касцёл у 2022 г.

Архітэктурная стылістыка храма — сучасная перапрацоўка сярэднявечнай готыкі. Накрыты стромкім 2-схільным дахам прамавугольны ў плане будынак фланкіруюць крылы трансепта. Да фасада асіметрычна далучаецца 4-гранная вежа-званіца. Плоскасныя фасады падзяляюцца ў 2 ярусы аркавымі 2-граннымі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках. Над прамавугольным уваходным парталам і алтарнай сцяной крыжовыя аконныя праёмы. Залю перакрывае корабавае скляпенне[1].

Крыніцы

правіць
  1. Касцёл Святога Казіміра // к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 190.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць