Касцёл Святога Казіміра (Магілёў)
Фарны касцёл, або касцёл Святога Казіміра — касцёл у Магілёве, размешчаны ў Нагорскім пасадзе, па адрасе вул. Болдзіна, 3. Помнік архітэктуры пач. 17—19 ст. Пабудаваны ў 1604 годзе па фундацыі караля Жыгімонта III, які быў уладальнікам гарадской зямлі ў Магілёве. У 1810 годзе касцёл перабудаваны ў стылі класіцызму.
Славутасць | |
Касцёл Святога Казіміра | |
---|---|
| |
53°53′47″ пн. ш. 30°20′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000007 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура
правіцьМураваны 1-нефавы прамавугольны ў плане храм з бакавымі прыбудовамі і 5-граннай алтарнай апсідай. Усходні і заходні фасады вырашаны ў выглядзе класічных порцікаў. Аб’ём завершаны драўляным купалам на нізкім барабане. Хоры, дзе размяшчаўся 7-галосны арган, падтрымліваліся 4 драўлянымі слупамі. Тры алтары былі ўпрыгожаны драўлянай скульптурай. Захаваўся часткова, зараз тут складское памяшканне РУП «Белтэлекам».
-
Агульны выгляд
-
Порцік
-
Інтэр'ер
-
Алтар
Літаратура
правіць- А. М. Кулагін, Каталіцкія храмы на Беларусі. — Мн, «Беларуская энцыклапедыя», 2000. С.186
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святога Казіміра (Магілёў)