Касцёл Святога Мікалая (Свір)

Касцёл Святога Мікалаярымска-каталіцкі храм у г.п. Свір, помнік эклектычнай архітэктуры з перавагай элементаў неабарока. Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь.

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Мікалая
Мікалаеўскі касьцёл..jpg
54°51′11,14″ пн. ш. 26°23′46,79″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Гарадскі пасёлак Свір
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль эклектыка, неабарока
Будаўніцтва 19031908 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000454шыфр 612Г000454
Стан Дзейнічае

ГісторыяПравіць

Пабудаваны ў 1908 годзе з цэглы на месцы храма, узведзенага у 1653 годзе і асвечанага ў 1680 г. У 1961 г. закрыты савецкімі ўладамі.

У чэрвені 1990 годзе вернуты вернікам.

АрхітэктураПравіць

Абнесены бутавай агароджай з убудаванымі ў яе капліцамі, абсаджаны радамі ліп і клёнаў. Дамінуе над прылеглай малапавярховай забудовай.

Касцёл ўяўляе сабой шасціслуповую трохнефную базіліку. У аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі дамінуюць прыбудаваныя да тарцоў трансепта вежа-званіца і капліца з ліхтаром. Галоўны фасад двух'ярусны, раскрапаваны пілястрамі, прафіляванымі карнізамі з пінаклямі па баках. У завяршэнні фасада шчыт з бакавымі валютамі і трохвугольным франтонам. Алтарны кубападобны аб'ём мае шчытавое завяршэнне. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёныя буйнымі пілястрамі і паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. У дэкоры выкарыстаныя стылізаваныя барочныя элементы, напрыклад, валюты, ліштвы паўцыркульных аконных праёмаў, пуцці, матывы архаічнай архітэктуры (пінаклі), ордарныя формы класікі (карынфскія калоны, кесоны, трыгліфы).

 
Інтэр'ер касцёла

Сцены інтэр'ера дэкарыраваныя карнізамі, фрэскавай размалёўкай, ляпнінай, разеткамі. Унутраная прастора перакрытая крыжовымі скляпеннямі. Купал над сяродкрыжжам абапіраецца на цэнтральныя слупы з дапамогай ветразяў. Алтарнае памяшканне адкрытае ў цэнтральны неф шырокай аркай з арнаментаваным імпастам. Цэнтральны неф асветлены паўкруглымі люкарнамі. Над уваходам размешчаныя хоры, пад алтаром — крыпта.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць