Касцёл Святога Роха (Палачаны)

Касцёл Святога Роха — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Палачаны Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Роха
Палачаны. Касцёл Святога Роха.jpg
54°13′37,70″ пн. ш. 26°43′21″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Дэканат Маладзечанскі дэканат 
Стан дзейнічае

ГісторыяПравіць

Парафія згадваецца з 1669 года. У 1996 годзе адрадзілася ў Палачанах. Вернікам быў перададзены будынак старой калгаснай канторы. У 2005 годзе 2 лютага проба­шчам парафіі быў прызначаны ксёндз Сяргей Бараўнёў.

Кансэкрацыя касцёла адбылася 1 мая 2007 года біскупам Антоніем Дзям’янкам. Першая святая Камунія была 3 чэрвеня 2007 года, а 22 ліпеня 2007 года адбылася канфірмацыя.

16 жніўня 2008 года была пабудавана і асвечана каля касцёла капліца Маці Божай Фацімскай, асвячаў архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч[1].

Зноскі

СпасылкіПравіць