Касцёл Святога Станіслава (Маляцічы)

Касцёл Святога Станіслава — колішні рымска-каталіцкі храм у в. Маляцічы.

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Станіслава
53°51′29″ пн. ш. 31°32′39″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Маляцічы
Ордэнская прыналежнасць дамініканцы
Архітэктурны стыль класіцызм
Будаўнік Я. Падчашынскі
Архітэктар Лаўрынас Стуока-Гуцявічус
Заснавальнік Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч
Дата заснавання 1794
Будаўніцтва 17871794 гады
Дата скасавання 1934
Стан Не існуе
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Касцёл пабудаваны ў 17871794 гг. паводле праекта архітэктара Лаўрына Стуока-Гуцэвіча па замове магілёўскага архібіскупам С. Богуш-Сестранцэвіча. Будаўніцтвам кіраваў вучань Стуока-Гуцэвіча архітэктар Я. Падчашынскі. Храм быў прысвечаны нябеснаму патрону архібіскупа і па яго жаданні ўяўляў сабой, як лічаць, паменшаную ў 8 разоў не зусім дакладную копію сабора Святога Пятра ў Рыме.

Пасля паўстання 1830—1831 гг. кляштар дамініканцаў у Маляцічах зачынілі, касцёл перарабілі пад праваслаўную царкву, а ў 1934 г. цалкам зруйнавалі.

Архітэктура правіць

 
Касцёл Св. Станіслава, пач XX ст.

Касцёл уяўляе сабой трохнефную крыжова-купальную базіліку. Складаецца з асноўнага прамавугольнага ў плане аб'ёму і бакавых паўкруглых у плане каланад, якія ўтваралі невялікую авальную плошчу перад будынкам. Асноўны аб'ём завяршаўся купалам на сяродкрыжжы (на глухім шматгранным барабане), абапал яго на рамёнах трансепта былі два невялікія купалы. Надзвычай шырокі і грувасткі галоўны фасад асноўнага аб'ёма меў ярусную кампазіцыю: ніжні (на ўзроўні другога паверху), раскрапаваны пілястрамі і трохчвертнымі калонамі, меў паўцыркульныя і прамавугольныя вокны і нішы, аформленыя франтончыкамі, і завяршаўся трохвугольным франтонам у цэнтры; верхні раскрапаваны пілястрамі, паміж якімі былі прамавугольныя вокны і нішы, завяршаўся атыкам і пакатым франтонам, які адсутнічае на фасадзе рымскага сабора.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць