Касцёл Святога Юзафа (Казімірова)

каталіцкі храм у вёсцы Казімірова Асіповіцкага раёна Беларусі

Касцёл Святога Юзафа — драўляны каталіцкі храм у вёсцы Казімірова Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Юзафа
53°30′54″ пн. ш. 28°47′33″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцтва
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Дэканат Бабруйскі
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Будаўніцтва 19051906 гады
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Яшчэ ў канцы 1862 г. уладальнік фальварка Казімірова Іван (Ян) Аляхновіч прасіў дазвалення на пабудову каталіцкай капліцы на казіміроўскіх могілках, дзе б 4 разы на год адпраўляліся службы за супакой памерлых родзічаў. Аднак яму было адмоўлена па некалькіх прычынах. Па-першае, непадалёк знаходзіліся праваслаўныя цэрквы, а колькасць каталікоў на гэтай тэрыторыі была невялікая. Па-другое, каталіцкі храм таксама месціўся адносна блізка. Па-трэцяе, Аляхновіч на той час быў здаровым чалавекам і таму яму не складала ніякіх цяжкасцяў наведваць каталіцкі касцёл у іншым месцы.

Парафія існуе з 1900 года. Драўляны касцёл пабудаваны ў 1905—1906 гадах. Пра год пабудовы кажа выбіты надпіс на фундаменце ("1906 R.")

Старажылы расказваюць, што храм ніколі не закрываўся. Праўда, некаторы час у ім захоўвалі калгаснае зерне, але потым людзі зноў пачалі хадзіць сюды на службы — прыходзілі нават цэлыя працэсіі з абразамі і харугвамі. Згадваюць, што яшчэ ў савецкі час у касцёле стаяў арган.

На сённяшні час касцёлам апякуецца манах-францішканец з польскага горада Катавіцы Натанаіл, які прыязджае сюды на вялікія касцельныя святы.

Архітэктура правіць

Твор народнага дойлідства. Вырашаны прамавугольным у плане зрубам з трохграннай апсідай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Над трохвугольным франтонам фасада ўзведзена двух’ярусная чатырохгранная шатровая сігнатурка. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны дзвюма парамі прамавугольных аконных праёмаў[1].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць