Касцёл Святога Юрыя (Каўнас)

Касцёл Святога Юрыя ў Каўнасе — помнік готыкі Вялікага Княства Літоўскага

Славутасць
Касцёл Святога Юрыя
54°53′54″ пн. ш. 23°53′01″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Горад Каўнас
Канфесія Рымска-Каталіцкая царква
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Дата заснавання 1487
Стан дзеючы храм
Сайт jurgine.eu
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
  • 1468 — Казімір Ягелончык запрасіў манахаў-бернардзінцаў у Каўнас.
  • 1492 — заканчэнне будаўніцтва, асвячэнне.
  • 15761579 — перабудаваны.
  • 1643 — адноўлены, пасля пажараў 1603, 1624.
  • 1656, 1659 — пашкоджаны маскоўскім войскам.
  • 1812 — пераўтвораны ў расійскім войскам у ваенны магазін.

Архітэктура

правіць

Ініцыятарамі будаўніцтва касцёла былі манахі бернардзінцы. Падобны тып храмаў з выцягнутым трохнефным каталіконам, падоўжанай гранёнай апсідай і бязвежавым фасадам паходзіць з Італіі, адкуль прыехалі і самі манахі.

Храмы падобныя да Юр’еўскага касцёла: Св. Францыска, Св. Яна, Унебаўзяцця Найсв. Марыі ў Вільні і Св. Пятра і Св. Паўла ў Каўнасе былі новай формай і новым крокам наперад сакральнага дойлідства ВКЛ.