Касцёл Святога Юрыя (Невель)
Касцёл Святога Юрыя — колішні касцёл у горадзе Невелі Пскоўскай вобласці Расіі[1].
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Юрыя | |
---|---|
![]() | |
Краіна | Расія |
Горад | Невель |
Канфесія | каталіцтва |
Архітэктурны стыль | барока |
Першае згадванне | 1625 |
Дата пабудовы | 1745 год |
Стан | знішчаны |
ГісторыяПравіць
Першы прыхадскi касцёл разам з зямлёй для яго i плябанiяй быў фундаваны каралём Жыгiмонтам III 20 сакавіка 1625 года, але ў вынiку наступных войн ён ужо не iснаваў.
Метрычныя кнiгi зноўку былi заведзены пасля 1685 года. Згодна са звесткамi, апублiкаванымi Станiславам Казловым-Струцiнскiм, Януш Радзівіл будуе бажнiцу і драўляную капліцу на могілках. Пазней гэты першы гістарычна падцверджаны храм быў аддадзены грэка-каталікам (уніятам) і пабудаваны новы, ужо мураваны. Візітацыя за 1818 года пазначае дату пачатку будаўнiцтва — 12 красавіка 1745 года.
У 1930-я гады касцёл быў закрыты. Пасля Другой сусветнай вайны храм уцалеў з нязначнымі пашкоджаннямі, але ў 1956 годзе касцёл быў зруйнаваны.
АрхітэктураПравіць
У вiзiтацыях 1830—1850 гадоў захавалася апiсанне бажнiцы «…касцёл 1785 ксяндзом Прэлатам і пробашчам Невельскім Сутоцкiм [пабудаваны], шырыні 36 аршынаў, даўжыні-42, вышыні-22, з дзвюма вежамі — 31,5 аршынаў; алтароў тры, вокнаў 9. Дзверы адны і таксама ўваход праз закрыстыю пробашча, хор, чатыры спавядальнi, арган, тры званы, у левай вежы — ўсялякае начыньне касцёльнае… часціца Дрэва св. Крыжа…»[2].