Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (Валкалата)

Касцёл Святога Іаана (Яна) Хрысціцеля — мураваны каталіцкі храм у в. Валкалата Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Іаана (Яна) Хрысціцеля
Ваўкалата Касьцёл Яна Хрысьціцеля.JPG
54°55′37,10″ пн. ш. 27°22′09,60″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія
Архітэктурны стыль неабарока[d]
Стан дзейнічае
Лагатып Вікісховішча Касцёл Святога Яна Хрысціцеля на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Парафія была заснавана ў 1625 г. Касцёл пад тытулам св. Іаана (Яна) Хрысціцеля ў Валкалаце быў пабудаваны ў 1870 г. Асвечаны 12 кастрычніка 1885 г. ксяндзом дэканам Нікадэмам Цудзынам. Касцёл ніколі не быў адабраны або зачынены, дзейнічаў у гады савецкай улады. Пасля вайны душпастырамі парафіі былі кс. Станіслаў Гурскі, кс. Казімір Данковіч.

На тэрыторыі парафіі знаходзяцца філіяльныя капліцы: у Сергах — капліца пад тытулам святых апосталаў Пятра і Паўла, аддадзеная вернікам 15 жніўня 1992 г. і ў Янчуках — пад тытулам Маці Божай Вастрабрамскай, зробленая з жылога дома ў 1994 г.

АрхітэктураПравіць

Пабудаваны з каменя і цэглы ў стылі неабарока. Памеры касцёла: даўжыня — 40 м, шырыня — 20 м і вышыня — 20 м.

Архітэктоніка храма ўяўляе несапраўдную «схаваную» 3-нефавую базіліку. Прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам з атыкавымі франтонамі на тарцах, аздобленымі буйнымі валютамі. Фасады расчлянёны шырокімі пілястрамі, працягнутымі на фрыз антаблемента, фігурнымі абрамленнямі вокнаў і парталаў, белы колер якіх эфектна кантрастуе з маляўнічым фонам бутавай муроўкі.

Унутры прастора падзелена чатырма драўлянымі слупамі на 3 нефы, якія маюць бэлечныя столі рознай вышыні. Прэсбітэрый вылучаны сцяной з лучковым завяршэннем. Абапал прэсбітэрыя ў 2 ярусы размешчаны сакрыстыі. У нартэксе над уваходам знаходзяцца музычныя хоры з арганам. Верхнія ярусы бакавых памяшканняў нартэкса адкрываюцца ў асноўную залу арачнымі праёмамі. Аздобу інтэр’ера складаюць 5 драўляных алтароў, якія вырашаны як 2-ярусныя прысценныя архітэктурныя кампазіцыі з карынфскімі калонамі і пілястрамі, раскрапаванымі антаблементамі і разарванымі лучковымі франтонамі. Алтары ўпрыгожаны скульптурнымі выявамі святых і анёлаў, дэкаратыўнай разьбой. У фігурных філёнгавых рамах размешчаны каштоўныя абразы, сярод якіх абраз «Маці Божая з дзіцем» (1667). Падобны барочны дэкор мае арган, вырашаны як своеасаблівы карынфскі порцік са складаным фігурным завяршэннем і валютамі па баках. Многія элементы начыння інтэр’ера паходзяць з больш ранняга касцёла, які існаваў на гэтым месцы.

Побач з касцёлам размясцілася вялікая званіца, пабудаваная ў 1748 г. Касцёл з’яўляецца важным архітэктурным помнікам XIX стагоддзя[1].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць