Касцёл Святой Барбары (Сялявічы)

Касцёл Святой Барбары — каталіцкі храм у аграгарадку Сялявічы Слонімскага раёна.

каталіцкі храм
Касцёл Святой Барбары
53°01′06,91″ пн. ш. 25°01′15,17″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграграрадок Сялявічы
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Архітэктурны стыль Беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1819 год
Map

Гісторыя правіць

 
Нямецкія пахаванні каля касцёла. 1941

Пабудаваны ў 1819 годзе на галоўнай вуліцы вёскі з дрэва. Дзейнічае. Касцёл — помнік народнага драўлянага дойлідства.

Архітэктура правіць

Асноўны аб'ём прамавугольны ў плане з трохграннай алтарнай часткай. двухсхільны дах з вальмамі над апсідай завершаны з боку галоўнага фасада васьміграннай шатровай вежай. Да бакавых фасадаў далучаны прамавугольныя ў плане сакрысціі з двухсхільнымі дахамі. Сцены вертыкальная ашаляваны, арачныя аконныя праёмы ў плоскіх ліштвах. Інтэр'ер перакрыты плоскай столлю. Алтар вырашаны 4-калонным порцікам, упрыгожаны драўлянымі скульптурамі анёлаў. Над уваходам хоры на 2 слупах.

Літаратура правіць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 678.

Спасылкі правіць