Касцёл Святой Ганны (Дзяржынск)
Касцёл Святой Ганны — драўляны каталіцкі храм у г. Дзяржынску Мінскай вобласці.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святой Ганны | |
---|---|
![]() | |
53°41′22″ пн. ш. 27°07′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Гісторыя правіць
Парафія існуе з 1439 года. Сучасны касцёл пабудаваны ў 1785 годзе, адноўлены і рэканструяваны ў 1990-я гадах, рэкансэкраваны ў 1997 годзе.
Архітэктура правіць
Храм спалучае ў сабе некалькі стыляў, у тым ліку барока і класіцызм. Уключае ў сябе двухвежавую базіліку з трыма нэфамі і пяцікантовай апсідай. Акружаны каменнай агароджай, а сцены знадворку маюць светла-бэжавыя і карычневыя адценні[1].