Базіліка Святой Кацярыны Александрыйскай

Санкт-Пецярбург

Базіліка святой Кацярыны Александрыйскай — каталіцкі храм у Санкт-Пецярбургу, адзін з найстарэйшых каталіцкіх храмаў Расіі. Помнік архітэктуры. Размешчаны па адрасе: Неўскі праспект, д. 32-34.

Каталіцкі храм
Базіліка святой Кацярыны Александрыйскай
Від з Неўскага праспекта
Від з Неўскага праспекта
59°56′08″ пн. ш. 30°19′44″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Санкт-Пецярбург
Канфесія Каталіцтва
Епархія Архідыяцэзія Маці Божай
Ордэнская прыналежнасць Дамініканцы
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Архітэктар П'етра Антоніа Трэзіні,
Ж. Б. Вален-Дэламот,
Мінчыяні і А. Рынальдзі
Дата заснавання 1783
Будаўніцтва 17387 кастрычніка 1783
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810611000№ 7810611000
Стан Дзеючы храм
Сайт catherine.spb.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Базіліка ў 1830-х гадах.

Парафія храма адміністрацыйна адносіцца да Паўночна-заходняга дэканата Архідыяцэзіі Маці Божай (з цэнтрам у Маскве), узначаленай архібіскупам мітрапалітам Паала Пеццы. Адзіны каталіцкі храм Расіі, якому прысвоены ганаровы тытул малой базілікі[1].

Гісторыя правіць

Будаўніцтва правіць

Каталіцкая парафія святой Кацярыны Александрыйскай была заснавана ў 1716 годзе. У 1738 годзе імператрыца Ганна Іаанаўна падпісала дазвол на ўзвядзенне каталіцкай царквы на Неўскай перспектыве (Неўскім праспекце), аднак будаўніцтва ішло з вялікімі цяжкасцямі. Першапачатковы праект быў распрацаваны П'етра Антоніа Трэзіні, работы, якія пачаліся пад яго кіраўніцтвам, былі спынены ў 1751 годзе пасля ад’езду дойліда на радзіму. Спроба скончыць будаўніцтва ў 1760-х гадах, прадпрынятая архітэктарам Ж. Б. Вален-Дэламотам, таксама была няўдалай. Увесь гэты час абшчына праводзіла набажэнствы ў часовым храме, зала для якога была абсталявана ў суседнім доме (на месцы сучаснага дома 34 на Неўскім праспекце). Толькі ў 1782 годзе будаўніцтва храма было скончана пад кіраўніцтвам італьянскіх архітэктараў Мінчыяні і А. Рынальдзі, апошні быў старастам абшчыны. 7 кастрычніка 1783 года храм, які атрымаў статус сабора, быў асвячоны ў гонар Святой Кацярыны Александрыйскай, заступніцы імператрыцы Кацярыны II.

Храм у часы Расійскай імперыі правіць

 
Жалобная імша па эрцгерцагу Францу-Фердынанду

Храм Св. Кацярыны звязаны з імёнамі шматлікіх выдатных асоб. У 1798 годзе тут быў пахаваны апошні польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (пасля перапахаваны ў Польшчы), а ў 1813 годзе французскі палкаводзец Жан Віктор Маро. Парафіянінам храма быў знакаміты архітэктар Манферан, будаўнік Ісакіеўскага сабора. Тут ён вянчаўся і хрысціў сына. Тут жа было адпета яго цела пасля смерці, пасля чаго яго ўдава павезла труну з целам мужа ў Францыю. Таксама парафіянінам храма быў шэраг расійскіх дваран, якія перайшлі ў каталіцтва: княгіня З. А. Валконская, дзекабрыст М. С. Лунін, князь І. С. Гагарын і іншыя.

Служэнне ў царкве праводзілі прадстаўнікі розных манаскіх ордэнаў. Першапачаткова храм належаў францысканцам, у 1800 годзе Павел I аддаў храм езуітам, а ў 1815 годзе, пасля высылкі апошніх з Расіі, вернікаў храма сталі акармляць дамініканцы. У 1859 годзе ў храме быў ахрышчаны будучы архітэктар Ф. В. Шэхтэль[2].

У 1892 годзе храм перастаў быць ордэнскім і стаў кіравацца епархіяльнымі святарамі, аднак дамініканская абшчына пры храме працягвала існаваць.

Перад рэвалюцыяй 1917 года парафія налічвала больш за трыццаць тысяч вернікаў.

Пры храме Святой Кацярыны неслі служэнне людзі, прылічаныя Каталіцкай Царквой да ліку святых: Зыгмунт Фялінскі, Уршуля Ледухоўская, блажэнны Антоній Ляшчэвіч.

У наш час ідуць працэсы па беатыфікацыі шэрагу святароў, якія працавалі ў храме: а. Канстанціна Будкевіча, біскупа Антонія Малецкага, біскупа Баляслава Слоскана, біскупа Феафіла Матулёніса.

Пасля 1917 года правіць

Пры бальшавіцкім рэжыме некаторыя члены парафіі былі падвергнуты рэпрэсіям; пробашч Канстанцін Будкевіч быў расстраляны ў 1923 годзе.

Храм заставаўся адкрытым аж да 1938 года; у ім служылі французскія святары. Дамініканец Мішэль Фларан служыў у храме з 1935 па 1938 год і заставаўся ў той час адзіным каталіцкім святаром у Ленінградзе[3].

У 1938 годзе храм быў закрыты і разрабаваны; начынне, іконы і кнігі з саракатысячнай храмавай бібліятэкі выкінулі на вуліцу. Спусташэнне храма давяршыў пажар у 1947 годзе, у час якога пацярпеў інтэр'ер, дэталі ўнутранага аздаблення, аплавіліся металічныя трубы органа. А. Фларан быў арыштаваны ў 1941 годзе і прысуджаны да смяротнага пакарання, але ў апошні момант пакаранне смерцю замянілі высылкай у Іран праз Баку[3].

Будынак храма выкарыстоўвалася як сховішча; у 1977 годзе было прынята рашэнне аб рэканструкцыі будынка і пераўтварэнні яго ў арганную залу філармоніі. Пачаліся рэстаўрацыйныя працы. У лютым 1984 года, у выніку падпалу, у будынку ўспыхнуў наймацнейшы пажар, які звёў на нішто працу рэстаўратараў і канчаткова знішчыў унутранае ўбранне. У агні загінула ўся скульптура, рэшткі роспісаў, мармуровыя алтары і 12-мятровы корпус органа канца XVIII стагоддзя. Пасля гэтага згарэлы храм стаяў зачыненым, а вокны былі забіты. У будынку манастыра былі створаны кабінеты Музея атэізму і прыватныя кватэры.

Адраджэнне правіць

Аднаўленне нармальнай дзейнасці Каталіцкай царквы ў Расіі пачалося ў пачатку 1990-х гадоў. У 1991 годзе быў зарэгістраваны зноў утвораная парафія Святой Кацярыны, у лютым 1992 года гарадскія ўлады прынялі рашэнне вярнуць храм Касцёлу. У тым жа годзе пачаліся маштабныя рэстаўрацыйныя працы ў будынку храма, які знаходзіўся ў жудасным стане. Да кастрычніка 1992 года завяршыўся першы этап рэстаўрацыйных прац, быў пастаўлены часовы алтар. У кастрычніку 1998 года была адкрыта капліца Дабравешчання, а 16 красавіка 2000 года была асвячоная алтарная частка храма. У 2003 годзе было скончана аднаўленне асноўнай часткі храма і ўпершыню адкрыты цэнтральныя вароты. Працы над аднаўленнем унутранага інтэр'ера працягваюцца дагэтуль.

11 сакавіка 2006 храм Св. Кацярыны прыняў удзел у сумеснай малітве Ружоўніка з каталікамі з дзесяці еўрапейскіх і афрыканскіх гарадоў, арганізаванай пасродкам тэлемоста. У малітве прыняў удзел Папа Рымскі Бенедыкт XVI.

 
Інтэр’ер царквы ў 2019 годзе

29 лістапада 2008 года пасля шматгадовых рэстаўрацыйных прац быў асвячоны галоўны неф царквы[4].

У 2013 годзе царквы быў нададзены статус малой базілікі. Яна стала адзінай базілікай у Расіі[5].

Пры царкве дзейнічае нядзельная школа, катэхуменат, дзіцячы цэнтр імя Урсулы Ледухоўскай, сустрэчы руху Жывога Ружоўніка, свецкіх дамініканцаў. Парафіяльны хор рэгулярна выступае на розных фестывалях. У храме праводзяцца канцэрты і сустрэчы з дзеячамі культуры. Працуе таварыства дапамогі бедным.

Парафія налічвае каля тысячы вернікаў, сярод іх вядомы джазавы музыкант і педагог Генадзь Гольштэйн, пісьменнік і журналіст Ілья Стогаў.

Архітэктура і ўнутранае ўбранне правіць

Будынак мае форму лацінскага крыжа, з папярочным трансептам, увянчаны вялікім купалам. Даўжыня будынка храма — 44 метры, шырыня — 25 метраў, вышыня — 42 метры. Храм умяшчае адначасова каля дзвюх тысяч чалавек. Галоўны фасад будынка вырашаны ў выглядзе манументальнага арачнага партала, які абапіраецца на калоны. Над фасадам высокі парапет, на якім стаяць фігуры чатырох евангелістаў і анёлаў, якія трымаюць крыж. Над галоўным уваходам напісаны словы з Евангеллі паводле Мацвея (на латыні): «Дом Мой назавецца домам малітвы» (Мф 21. 13) і дата завяршэння будаўніцтва сабора. Над галоўным прастолам раней раней знаходзіўся абраз «Містычныя заручыны святой Кацярыны», напісаны мастаком Ёганам Метэнляйтарам і падораны храму імператрыцай Кацярынай II, але разрабаванне храма пасля рэвалюцыі абраз не перажыў. У храме не пазней за 1789 год быў пастаўлены арган. Затым езуіты замянілі яго на новы, які лічыўся адным з найлепшых у Пецярбургу (інструмент не захаваўся), у канцы XIX стагоддзя ў царкве паставілі арган, зроблены ў Германіі (таксама не захаваўся).

Старадаўні алтарны крыж быў выратаваны ў час рабавання храма ў 1938 годзе адной з верніц, Соф’яй Стэпулкоўскай, і цяпер вернуты ў храм.

У 2013 годзе пачалося аднаўленне алтарнай часткі, адноўлены па фатаграфіях дзверы. У 2014 годзе па фатаграфіях адноўлены і пастаўлены алтарны крыж.

Пробашчы правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць