Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Бабруйск)
Касцё́л Святы́х Апосталаў Пятра́ і Па́ўла — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў, былы касцёл ў Бабруйску. Разам з кляштарам быў цэнтрам Бабруйскай езуіцкай рэзідэнцыі. Першы каменны будынак Бабруйска[крыніца?].
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла | |
---|---|
Сучасны стан касцёла XVII ст., выгляд спераду. | |
53°08′12,72″ пн. ш. 29°14′54,24″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Бабруйск |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Архітэктурны стыль | барока |
Будаўніцтва | 1746—1780 гады |
Глобус Беларусі | globustut.by/bobrujsk/in… |
![]() |
Гісторыя
правіцьЗаснаваны для езуітаў у 1609[крыніца?] годзе фундацыяй бабруйскага старосты Пятра Трызны. У 1625 годзе касцёл перададзены езуітам.
У 1630—1633 гадах у касцёле і рэзідэнцыі служыў Андрэй Баболя, у XIX ст. кананізаваны каталіцкай царквой.
Падчас будаўніцтва ў ХІХ стагоддзі Бабруйскай крэпасці драўляныя праваслаўныя цэрквы былі перанесены на фарштаты, але парафіяльны касцёл Св. Пятра і Паўла пакінулі. Афіцэры каталіцкага веравызнання наведвалі касцёл.[крыніца?]
У 1859 годзе ў касцёле здарыўся пажар, пра які вядома з рапарту менскаму біскупу Вайткевічу ад бабруйскага дэкана ксяндза Шышко:
«7 ліпеня ў 4 гадзіны папаўдні грамавы ўдар спаліў вежу Касцёла, і, абвясціўшы яго полымем, усё што было драўлянае праз 8 гадзін згарэла. У гэты час усе вайскоўцы, не выключаючы спадара каменданта, ратавалі і выратавалі касцёл, выявы, званы пацярпелі і ўбіліся ў зямлю».[крыніца?]
-
Аблога Бабруйска войскамі Януша Радзівіла ў 1649 годзе (злева касцёл Пятра і Паўла з замкам, справа драўляны касцёл езуітаў).
-
Пачатковы выгляд касцёла, з абмернага рысунка XVIII ст.
-
Касцёл святых Пятра і Паўла
-
Праект перабудовы касцёла 1825 года.
У 1862 годзе зроблены новыя алтары. Паводле ксяндза Макарэвіча, у 1864 годзе касцёл адрамантаваны. Пасля паўстання 1863 года да 1905 года будаўніцтва новых касцёлаў было забаронена.[крыніца?]
У 1885 годзе зноў здарыўся пажар у касцёле, шкода была вельмі значная. 25 мая 1888 годзе праведзена абследаванне згарэлага будынка, выдадзена заключэнне з прапановамі рамонту і зроблены праект аднаўленне касцёла. Але праект не быў ажыццёўлены, бо «ваеннае міністэрства прызнала гэта зусім нязручным».[крыніца?]
Пасля 1905 года для будаўніцтва новага касцёла вылучана месца на Слуцкім фарштаце, дзе яго і пабудавалі ў 1906 годзе.[крыніца?]
Пасля гэтага, у пачатку ХХ стагоддзя рэшткі будынка старога парафіяльнага касцёла побач са шпіталем значна перабудавалі пад цэйхгаўз для патрэб ваеннага ведамства, рэшткі веж касцёла былі знесены. За савецкім часам у будынку старога касцёла размяшчалася гаўптвахта.
Духавенства
правіць- Паводле[1]
- 1630—1633 — Андрэй Баболя, пазней кананізаваны
- 1632 — Якуб Брэнт і Станіслаў Альшэўскі, а таксама настаўнікі — клерыкі Ян Прушынскі і Сымон Дэмбоўскі.
- 1633—1637 — Бабруйскую езуіцкую рэзідэнцыю ўзначальваў айцец Марцін Рыдзеўскі
- 1755 — бабруйскім дэканам і, напэўна, пробашчам у быў ксёндз Юзаф Крыцкі.
- У 2-й палове 1760-х гадоў пробашчам парафіі быў Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, будучы мітрапаліт, арцыбіскуп Магілёўскай архіепархіі.
- 1789 — пробашч Ян Грыневіч. Таксама ў гэты час у парафіі працаваў ксёндз Георгій Адамовіч.
- 1818—1821 — віцэ-пробашчам быў ксёндз Стракоўскі.
- 1843 — пробашч Барталамей Віснёўскі OP, вікарыям пры ім быў ксёндз Юзаф Буткевіч[2]
- канец 1840-х — ліпень 1859 — пробашчам і Бабруйскім дэканам быў ксёндз Казімір Шышко
- 1874 — вікарый ксёндз Клімент Трашчэўскі.
- У 1870-я гады з парафіі працавалі святары Вінцэнт Бабіцкі, Віктар Анджаеўскі, Кіпрыян Жаброўскі, Адольф Пласкавіцкі, Банавентура Лаўрыновіч, Ян Рымовіч і Яраслаў Расінскі.
- 1890-я — вікарый ксёндз Ільдэфонс Раманоўскі
- 1898 — ксёндз Міхал Аляхновіч
- 1898—1901 — часовы адміністратар а. Аляксандр Плятнір[3].
- 1901 — адміністратар ксёндз Ян Красоўскі
Архітэктура
правіць-
Сучасны стан, выгляд з боку.
-
Сучасны стан, від на апсіду.
-
Стан 2012 года, выгляд з боку.
Архітэктары
правіцьСярод архітэктараў касцёла вядомы Уладзіслаў Дзягілевіч (1699—1700), Казімір Мацелякоўскі (1735—1736), Тамаш Жаброўскі (1746), Габрыэль Лянкевіч (1747—1748) і Францішак Карава (1757—1758). Вядома таксама пра ўдзел у будаўніцтве ў 1732—1747 гадах муляра Якуба Руофа.
Экстэр’ер
правіцьКасцёл пабудаваны ў стылі барока як трохнефавая базіліка без трансепту, меў дзве вежы, на адной з іх быў гадзіннік з боем, на другой — матэматычны компас. Вежы падзяліліся на тры ярусы, паміж верхнімі чацверыкамі змяшчаўся фігурны франтон з валютамі. Прэзбітэрый меў паўкруглае завяршэнне, па баках вімы размяшчаліся дзве сіметрычныя сакрысціі.
Інтэр’ер
правіцьУнутры нефы былі перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі на здвоеных папружных арках, якім на фасадах адпавядалі здвоеныя пілястры, у чым можна бачыць прыкмету позняга барока. Пры ўваходзе мясціўся «хор мураваны на 2 філярах са сходамі з абодвух бакоў». Невялікія хоры размяшчаліся таксама над сакрысціямі. Галоўны аўтар, які ўключаў 8 познебарочных скульптур святых (у тым ліку Ігната, Бергіяша, Ксаверыя, Станіслава), 6 бакавых алтароў, амбону, усё сакральнае начынне інтэр’еру былі драўлянае і зроблена майстрамі Іосіфам Шылам і Антонам Марціноўскім. На сценах быў фрэскавы жывапіс, апроч абразоў былі сармацкія данатарскія партрэты караля Жыгімонта Вазы і Пятра Трызны.
Крыніцы
правіць- ↑ Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла і былы езуіцкі касцёл Архівавана 24 лютага 2019.
- ↑ DIRECTORIUM OFFICII DIVINI Pro Dioecesi Mincensi in Annum Domini 1843 HIERARCHIA ROMANO-CATHOLICA in IMPERIO ROSSIACO
- ↑ Directorium Divini officii et Missarum pro Archidioecesi Mohiloviensi nec non pro Dioecesi Minscensi in annum domini 1901
Літаратура
правіць- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 158—159.
- Малiноўскi В. Л. I будуць расчынены брамы : гісторыя касцёлаў Бабруйска. — Мінск : Про Хрысто, 2008. Фармат 60х90 1/16. 112 с., [24] л. фат. ISBN 978-985-6628-99-9.
Спасылкі
правіцьКасцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Бабруйск) на Вікісховішчы |
- Інфармацыя на сайце Рымска-каталіцкай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Бабруйску(недаступная спасылка)
- Тамара Габрусь. Наша «езуіцкае» барока.
- Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Бабруйск) на сайце Radzima.org
- Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Бабруйск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)