Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Вільнюс)

Касцёл Святы́х апосталаў Пятра́ і Паўла́ ( Šventų apaštalų Petro ir Pauliaus bažnyčia, Šventų apaštalų Petro ir Povilo bažnyčia, kościół Śwętych Piotra i Pawła) — рымска-каталіцкі парафіяльны касцёл Вільнюскага дэканата; помнік архітэктуры XVII стагоддзя (у савецкі перыяд помнік архітэктуры ўсесаюзнага значэння); адносіцца да самых выбітных помнікаў барока Літвы і таму нярэдка завецца «жамчужынай барока». Размяшчаецца ў самым пачатку вуліцы Антакальнё (Antakalnio g. 1/1) у Вільнюсе. Набажэнствы на літоўскай і польскай мовах.

Касцёл
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла
Šventų apaštalų Petro ir Pauliaus bažnyčia
Kościół Śwętych Apostołów Piotra i Pawła
Касцёл Святых Пятра і Паўла (галоўны фасад)
Касцёл Святых Пятра і Паўла (галоўны фасад)
54°41′38,40″ пн. ш. 25°18′21,60″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Горад Вільнюс
Канфесія Каталіцызм
Епархія Вільнюская
Благачынне Вільнюскі дэканат I
Тып будынка прыхадскі касцёл
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар Ян Заар
Заснавальнік Міхал Казімір Пац
Дата заснавання 1701
Асноўныя даты

1594згарэў

1668закладзены цяперашні
Матэрыял цэгла
Стан дзейнічае
Сайт petropovilobaznycia.lt
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Партал

Па традыцыі лічыцца, што ў гэтым месцы знаходзілася паганскае свяцілішча багіні Мілды (Мільды). Мяркуецца, што на месцы цяперашняга храма ўжо ў часы Ягайла быў пабудаваны драўляны касцёл, які згарэў у 1594 годзе. У 16091616 гадах быў пабудаваны новы, таксама драўляны, будынак. Ён быў разбураны падчас вайны з Масквой 16551661 гадоў.

Заснавальнік цяперашняга касцёла — уплывовы магнат, вялікі гетман літоўскі Міхал Казімір Пац, які заклаў храм у выкананне зароку, які ён даў за сваё збавенне пры бунце ў войску, і ў адзначэнне вызвалення Вільні ад захопнікаў. Будаўніцтва было пачата дойлідам з Кракава Янам Заарам у 1668 годзе. C 1671 года будаўніцтвам кіраваў італьянец Джамбатыста Фрэдыяні.

Да 1676 годзе храм быў пабудаваны (сцены былі збудаваны ўжо ў 1674 годзе, у 1675 годзе ўзведзены купал). У наступным годзе пачалося будаўніцтва кляштара латэранскіх канонікаў (аўгусцінцаў), які прылягае да касцёла і складае з ім адзіны комплекс, і аздабленне інтэр'еру пад кіраўніцтвам італьянскіх майстроў Джавані П'етра Перці (Перэці) з Мілана і Джавані Марыа Галі з Рыма.

 
Надмагільная пліта Паца

Пац у 1682 годзе памёр, не дачакаўшыся завяршэння пачатага з размахам упрыгожвання храма. Перад смерцю ён завяшчаў пахаваць сябе пад парогам касцёла пад плітой з надпісам „Hic iacet peccator“ («Тут ляжыць грэшнік»). Праз сто гадоў у канцы XVII стагоддзі ўдар маланкі раскалоў надмагільную пліту. Яна была ўмуравана ў сцяну справа ад уваходу, труна гетмана быў закрыта плітой без надпісу. У касцёле ў 1808 годзе манахамі быў збудаваны помнік Пацу з эпітафіяй на лацінскай мове.

 
Амбон

Напачатку XIX стагоддзя Джавані Берэці і Нікола Піяна з Мілана рамантавалі храм і збудавалі амбон у стылі ракако.

На прасторнай пляцоўцы перад касцёлам у дзень храмавага свята святых апосталаў Пятра і Паўла (29 чэрвеня) ладзіліся шматлюдныя кірмашы (да 1940 года). У памяшканнях прылеглага кляштара (вул. Сапегас, былая Суворава) у XIX стагоддзі былі ўладкованы казармы расійскай арміі. У перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі іх займала польская армія. Пасля Другой сусветнай вайны тутака ж размяшчалася Вільнюскае пяхотнае вучылішча, а з 1953 года Вільнюскае вышэйшае каманднае вучылішча радыёэлектронікі ППА.

Рэстаўрацыйныя працы 18711878, 19011902, 19441946 гадоў значных змен у аблічча храма не ўносілі. У 1954 годзе дах усяго храма была пакрыта новай бляхай. У 1968 годзе было ўведзена цэнтральны ацяпленне. У 19691974 гадах былі перафарбаваны вонкавыя сцены.[1]

Пасля Другой сусветнай вайны ў касцёл Пятра і Паўла ў 1953 годзе былі перанесены мошчы Святога Казіміра з кафедральнага сабора Святога Станіслава, пераўтворанага савецкімі ўладамі ў склад, затым у Карцінную галерэю. Рэліквія была ўстаноўлена ў галоўным алтары храма. Да вяртання кафедральнага сабора вернікам і ўрачыстага пераносу ў сабор мошчаў Святога Казіміра ў 1989 годзе касцёл Пятра і Паўла выконваў функцыю галоўнага каталіцкага храма Вільнюса.

Плошча перад касцёлам названа імем Папы Рымскага Яна Паўла II, які наведаў Літву ў 1993 годзе.

 
Юзаф Пешка. Антокаль (1895)
 
Балюстрада балкона і надпіс

Архітэктура

правіць

Пабудаваны далёка за тагачаснай рысай горада, касцёл для бяспекі быў акружаны сцяной з вежамі-капліцамі па вуглах. Храм базілікальны, прамавугольнага плану з формай лацінскага крыжа ў аснове. Над скрыжаваннем трансэпта з цэнтральным нефам размяшчаецца купал з ліхтаром. Галоўны фасад фланкаваны дзвюма вежамі, круглымі ў першым ярусе і васьміграннымі ў верхніх ярусах.

Знадворку царква выглядае даволі сціпла. Гарызантальныя карнізы падзяляюць фасад на два ярусы. Двух'ярусны фасад упрыгожваюць строгія калоны (замест звычайных для барочнай архітэктуры пілястраў), трохвугольны франтон, па кампазіцыі блізкі класічнага порціка, з рэльефам, які сімвалізуе мір, у нішы, дэкаратыўна аформлены партал і адкрыты балкон з драўлянай балюстрадай. Па баках злева і справа ад вялікага акна і балкона ў нішах фігуры Святога Аўгусціна і Святога Станіслава.

Надпіс уверсе другога яруса над уваходам на лацінскай мове „REGINA PACIS FUNDA NOS IN PACE“ абыгрывае радавое імя фундатара Паца. Партал апраўляюць калоны з імітацыі мармуру. Над уваходам змешчаны картуш з радавым гербам Пацаў — падвойная лілея з кольцам (Газдава).

Інтэр'ер

правіць
 
Цэнтральны неф
 
Алегорыя смерці
 
Слон

У касцёле дзевяць алтароў; галоўны — у імя святых апосталаў Пятра і Паўла (астатнія — Ісуса Антокальскага, Святога Францыска Асізскага, Дзевы Марыі, Пяці Ран Ісуса і алтары ў чатырох капліцах). Галоўнай адметнасцю касцёла з'яўляецца гарманічна вырашаная ўнутраная прастора з мноствам высокамастацкіх скульптурных упрыгожванняў на скляпеннях прэсбітэрыя, у купале, у цэнтральным нефе, у капэлах Святога Аўгусціна, Жанчын, Святой Урсулы, Рыцараў. Па сваёй мастацкай дасканаласці і багаццю барочных форм інтэр'ер не мае сабе роўных у Літве і Польшчы[2][3].

Фігурных кампазіцый, гарэльефаў і статуй, якія адлюстроўваюць біблейскія, гістарычныя, міфалагічныя і алегарычныя персанажы, фантастычныя дэманічныя істоты, расліны і жывёлы, налічваецца больш дзвюх тысяч. На купале касцёла намаляваны Бог, які глядзіць зверху на ўсё гэта. Чалавечыя фігуры ўяўляюць сцэны з Новага Запавету і самыя важныя падзеі гісторыі Літвы. Скульптуры і ляпныя ўпрыгожванні выкананы з белага стука. Справа ад уваходу стаіць скульптурная алегорыя смерці — чалавечы шкілет з касой, злева — фігура заступніка Вільнюса Святога Хрыстафора. Арка капліцы Святога Аўгусціна ўпрыгожана двума барэльефамі, якія адлюстроўваюць галовы слонаў, што павінна нагадваць пра Афрыку, дзе працаваў Айцец Царквы.

Асноўныя ляпныя ўпрыгожванні (стукавыя рэльефы) выкананы італьянскімі скульптарамі Джавані П'етра Перці (Перэці) і Джавані Марыа Галі і майстрам з Вільні Мацеем Жылевічам у 16771685 гадах.

Працы па ляпным упрыгожванням працягваліся і пазней, іншымі майстрамі, да 1704 года. Аўтарам фрэсак цэнтральнага нефа і сакрысціі, як мяркуюць, з'яўляецца італьянскі жывапісец К. М. П. Палоні, па іншых звестках аўтар фрэсак і карцін — Марцін дэ Альта-Монтэ з Рыма пры верагодным удзеле Палоні.

Галоўны алтар, выкананы скульптарамі А. С. Капоні і Пенсам у 17001701 гадах, быў прададзены ў канцы XVIII стагоддзя і вывезены ў касцёл мястэчка Бочкі (Польшча). Цяперашні алтар створаны напачатку XX стагоддзя. Злева ад яго знаходзіцца алтар Ісуса Антокальскага з драўлянай скульптурай Хрыста (XVII стагоддзе; аўтар невядомы) з парыком з натуральных валасоў, прывезеная ў 1700 годзе з Рыма як дарунак Папы Рымскага. Скульптура перанесена сюды з касцёла Бога Ісуса (трынітарыяў) у 1864 годзе. Яна вылучаецца асаблівай экспрэсіўнасцю і мадэлёўкай і, як лічыцца, мае цудатворную сілу.

У прэсбітэрыя знаходзіцца карціна Францыска Смуглевіча «Развітанне Свв. Пятра і Паўла» (1804) і чатыры скульптуры Казіміра Ельскага.

 
Адна з літаўраў
 
Люстра

Напачатку XIX стагоддзя праведзена частковая рэстаўрацыя дэкору, падчас якой былі заменены карціны ў алтарах капэл Жанчын і Рыцараў. У цэнтральным нефе быў устаноўлены амбон у форме лодкі ў стылі ракако.

Поруч алтара Дзевы Марыі знаходзіцца вялікая (172 Х 237 см) карціна, якая адлюстроўвае жахі эпідэміі чумы, якая лютавала ў Вільні ў 1710 годзе, і дзеву Марыю Літасцівую, якая абараняе жыхароў горада ад заразы (напісана алейнымі фарбамі па дрэве ў 1761 годзе, понаўлялася ў 1856, 1903 і 1957 гадах; страціўшы першапачатковы выгляд, карціна цікавая хутчэй як дакумент гісторыі горада, чым твор мастацтва).[4]

Для асвятлення касцёла служыць незвычайная люстра ў форме карабля, створаная майстрамі Латвіі ў 1905 годзе. У XIXXX стагоддзях каля ўваходу ў касцёл стаялі дзве літаўры, як сцвярджаецца ў даведніках па Вільнюсе А. Г. Кіркора, А. А. Вінаградава, Ф. М. Дабранскага і іншых аўтараў, турэцкія, аднятыя Пацам у бітве пад Хоцінам пры Жыгімонце III (1621).[5][6]. Цяпер яны перамешчаны ў капэле Святога Аўгусціна з левым нефе храма.

Зноскі

  1. Stasys Samalavičius. Baroko šedevras (Vilniaus Petro ir Povilo bažnyčia). Antrasis pataisytas leidimas. Vilnius: Mintis, 1979. P. 14—15. (літ.)
  2. Wilno. Przewodnik krajoznawczy Juliusza Kłosa, Prof. Uniwersytetu St. Batorego. Wydanie trzecie poprawione po zgonie autora. Wilno, 1937. S. 73. (польск.)
  3. Kościół św. Piotra i Pawła (na Antokolu) Архівавана 10 жніўня 2007. (польск.)
  4. Mikėnas Saulius. Šv. Petro ir Povilo bažnyčios ir laterano kanauninkų vienuolyno ansamblis: Eksterjero paminklai: „Maras Vilniuje“ // Lietuvos TSR istorijos ir kultūros paminklų sąvadas. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų leidykla, 1988. — Т. 1: Vilnius. — С. 80. — 792 с. — 25 000 экз. (літ.)
  5. Kirkoras, Adomas Honoris. Pasivaikščiojimas po Vilnių ir jo apylinkes / Vertė Kazys Uscila. — Vilnius: Mintis, 1991. — С. 146—147. — 280 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-417-00514-2. (літ.)
  6. Виноградов А. А. Путеводитель по городу Вильне и его окрестностям. Со многими рисунками и новейшим планом, составленным по Высочайше конфирмованному. В 2-х частях. — Второе издание. — Вильна: Типография Штаба Виленского военного округа, 1908. — С. 151.

Літаратура

правіць
  • А. Медонис. Туристу о Вильнюсе. Перевод с литовского языка. Вильнюс: Минтис, 1965. С. 74—76.
  • А. Папшис. Вильнюс. Вильнюс: Минтис, 1977. С. 61—64.
  • Памятники искусства Советского Союза. Белоруссия, Литва, Латвия, Эстония. Справочник-путеводитель. Москва: Искусство. 1986. ISBN 5-210-00094-X. С. 404.
  • Wilno. Przewodnik krajoznawczy Juliusza Kłosa, Prof. Uniwersytetu St. Batorego. Wydanie trzecie poprawione po zgonie autora. Wilno, 1937. S. 73—75, 266—270. (польск.)
  • Stasys Samalavičius. Baroko šedevras (Vilniaus Petro ir Povilo bažnyčia). Antrasis pataisytas leidimas. Vilnius: Mintis, 1979. (літ.)

Спасылкі

правіць