Касцёл Святых Жыгімонта і Вацлава (Пружаны)

Касцё́л Святы́х Жыгімо́нта і Ва́цлава — каталіцкі храм у Пружанах, збудаваны старастам Вацлавам Касцевічам у 1522 годзе. Асвечаны ў гонар Свв. Жыгімонта і Вацлава. Не захаваўся.

Славутасць
Касцёл Свв. Жыгімонта і Вацлава
52°33′27,48″ пн. ш. 24°27′18,57″ у. д.HGЯO
Краіна  Вялікае Княства Літоўскае
Горад Пружаны
Канфесія каталіцтва
Епархія Луцкая дыяцэзія (XVIXVIII стст.)
Віленская дыяцэзія (XIX ст.)
Тып будынка касцёл
Заснавальнік Вацлаў Касцевіч
Дата заснавання 1522
Стан зруйнаваны
Map

Касцёл размяшчаўся на рагу сучасных вуліц Савецкай і Тармасава[1][2]. Па смерці Касцевіча ў 1532 годзе яго ўладанні перайшлі да каралевы Боны, якая ў 1534 абнавіла касцёл і надарыла яго дадатковымі землямі[1].

Храм некалькі разоў пацярпеў падчас войнаў XVI — пачатку XIX стст., а ў 1845 быў адабраны на патрэбы імперскага ваеннага ведамства[3].

Святары правіць

  • Ксёндз Матэвуш Путвінскі (1835—1836)[4]

Зноскі

  1. а б M. Wolansky. The name of the town and date of its foundation // Pinkas Pruz'any and its vicinity (Bereze, Malch, Shershev, Seltz and Lineve). Chronicle of six Communities perished in the Holocaust / Editor: Joseph Friedlaender. — New York, Philadelphia: United Pruziner and Vicinity Relief Committee, 1983.
  2. M. Wolansky называе назвы вуліц у перыяд уваходжання Пружаны ў склад Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі: вул. Пацэвіча і Шарашоўская; гл. Спіс вуліц Пружан.
  3. Наталля Пракаповіч. Шматпакутны лёс пружанскага касцёла // «Раённыя будні». — 2011.
  4. br. Jan Fibek OFMCap.. Najnowsze wiadomości (польск.). Kościół Wniebowzięcia NMP. Радзіма майго духу (5 жніўня 2008). Праверана 18 студзеня 2012.