Касцёл Святых Казьмы і Даміяна (Астравец)

Касцёл Святых Казьмы і Дзям'яна — помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны з цэглы ў 1785—87 гг. у г. Астравец (вул. Камсамольская, 1). Архітэктар Аўгуст Касакоўскі.

Славутасць
Касцёл Святых Казьмы і Даміяна
54°36′56″ пн. ш. 25°57′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Аўгуст Касакоўскі
Дата пабудовы 1787
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Знаходзіцца на месцы старажытнага касцёла і кляштара дамініканцаў, узведзенага магнатамі Корсакамі ў 1616—1618 гг. Пабудаваны ў 1785—1787 гг. з цэглы на месцы старажытнага драўлянага касцёла. У 1866 г. храм перабудаваны пад праваслаўную царкву.

Касцёл дзейнічае.

2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь касцёлу нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэгіянальнага значэння[1].

Архітэктура правіць

 
Інтэр'ер

Уяўляе сабой трохнефную базіліку з плоскай алтарнай сцяной прэсбітэрыя і фасадам-нартэксам, які мусіў быць двухвежавым. Усе часткі храма храма аб'яднаны ў строгім прамавугольным аб'ёме, накрыты пасля перабудовы агульным пакатым дахам. Пры перадачы касцёла пад праваслаўную царкву ў 1866 г. над ім узвялі несапраўдны купал з цубуляй. Архітэктурна-дэкаратыўны акцэнт створаны на галоўным фасадзе. Яго двух'ярусная сіметрычна-восевая кампазіцыя вылучаная па цэнтры чатырохкалонным іанічным порцікам з трохвугольным франтонам, фасад крапаваны пілястрамі таго ж ордара. Другі ярус — высокі парапет з дзвюхгранным шчытом па цэнтры і крапоўкай арачнымі нішамі па баках (надбудаваны ў другой палове XIX ст.). Верхнія ярусы вежаў адсутніцаюць, іх ніжнія чацверыкі завяршае масіўны атык, аздоблены падобным на старажытнарускую трохлопасцевую арку-нішу і па баках крапаваны арачнымі нішамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёныя высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі, шырокімі лапаткамі ў прасценках і завершаныя развітым карнізам. За манументальнай класіцыстычнай стылістыкай фасада ўжо складана заўважыць барочную сутнасць фрхітэктонікі святыні.

 
Хоры
 
Дошка

Унутраная прастора храму падзеленая чатырма слупамі на тры нефы і две сакрысціі, якія ў цэнтральным нефе вылучаюць алтарнае памяшканне, асветленае дзвюма высокімі арачнымі вокнамі на тарцовай сцяне. Цэнтральны неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі і папружнымі аркамі, больш вузкія бакавыя нефы — крыжовымі. Над нартэксам хоры.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Мінск, 2000.
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 236.

Спасылкі правіць