Касцёл Святых Пятра і Паўла (Івацэвічы)

Касцёл Святых Пятра і Паўла — мураваны каталіцкі храм у горадзе Івацэвічы Брэсцкай вобласці.

Каталіцкі храм
Касцёл Святых Пятра і Паўла
52°42′49″ пн. ш. 25°19′04″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Івацэвічы
Канфесія Каталіцызм
Епархія Пінская дыяцэзія
Пружанскі дэканат
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

Першы парафіяльны храм быў пабудаваны каля 1750 года родам Глухоўскіх. Месціўся касцёл на тэрыторыі сучаснай выхаваўча-працоўнай калоніі (у той час на вуліцы Юрздзіка).

У 1866 годзе касцёл быў забраны пад праваслаўную царкву. У 1922 годзе вернуты вернікам і існаваў да 1944 года. Быў разбураны пры вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1962 годзе, пры выкананні будаўнічых работ, прыкладна ў 300 метрах ад касцёла былі знойдзены сляды пахаванняў[1].

Сучасны касцёл пабудаваны ў пачатку 21 ст. з цэглы.

Архітэктура правіць

Дынамічна-асіметрычную кампазіцыю храмавага комплексу фарміруюць касцёл і злучаная з ім аднапавярховым крылом званіца. Касцёл вырашаны манументальным прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, які выходзіць на фасад двухгранным шчытом, фланкіраваным трох’яруснымі трохграннымі вежамі-рызалітамі пад двухсхільнымі пакрыццямі. Вось сіметрыі фасада адзначана круглым акном-ружай (уплыў готыкі) і ўваходнай тэрасай-аркадай. Плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з трохвугольнымі сандрыкамі. Пастаўленая вуглом высотная чатрох’ярусная чатырохгранная вежа-званіца завершана спічастым шатром[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.

Спасылкі правіць