Касцёл Святых Пятра і Паўла (Дрысвяты)

Касцёл Святых Пятра і Паўла — помнік драўлянага дойлідства ў в. Дрысвяты Браслаўскага раёна.

Касцёл
Касцёл Святых Пятра і Паўла
Касцёл у 2010 годзе
Касцёл у 2010 годзе
55°35′24,56″ пн. ш. 26°40′00,91″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Дрысвяты
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Віцебская дыяцэзія
Благачынне Відзскі дэканат 
Архітэктурны стыль Драўлянае дойлідства, мадэрн
Архітэктар Л. Вітан-Дубейкаўскі
Дата пабудовы 1929 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000188шыфр 213Г000188
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Касцёл у 1930 годзе

Пабудаваны ў 1929 годзе па праекце архітэктара Л. Вітан-Дубейкаўскага.

Касцёл закрыты ў 1970-я гады. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура

правіць
 
Інтэр'ер

Мае рысы стылю мадэрн. Прамавугольны ў плане будынак з пяціграннай алтарнай апсідай, бабінцам і сакрысціямі накрыты дахам складанай формы. Галоўны фасад вылучае высокая пяціярусная вежа-званіца (першы і другіі ярусы чацверыковыя, трэці — васьмерыковы, чацверты і пяты — цыліндрычныя, уваход афармляюць падчэні на чатырох мураваных слупах. Сцены ашаляваныя дошкамі, прарэзаныя прамавугольнымі арачнымі і круглымі вокнамі. Інтэр'ер падзелены васьмю слупамі на тры нефы. Столь кесаніраваная, з арнаментальнай размалёўкай. Над бабінцам — хоры.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць