Касцёл Святых Пятра і Паўла (Камень, стары)
Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла — колішні каталіцкі храм у вёсцы Камень Валожынскага раёна. Стаяў каля дарогі з Івянца на Налібакі, на беразе ракі Каменка.
Славутасць | |
Касцёл Святых Пятра і Паўла | |
---|---|
53°51′40″ пн. ш. 26°39′17″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства і архітэктура барока[d] |
Першае згадванне | 1451 |
Дата заснавання | 1679 |
Дата пабудовы | 1679 |
Дата скасавання | 1944 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПершы касцёл у пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1451 г. як фундацыя кашталяна віленскага С. Гедыголдавіча. На яго месцы ў 1522 годзе ўладальнікі мястэчка Замбжэзінскія фундавалі фарны касцёл. Наступныя ўладальнікі Белазёры на яго рэштках у 1679 г. пабудавалі драўляны касцёл. Аднаўляўся ў 1848 і 1897 гг. Спалены ў 1944 г. Захавалася агароджа.
У 1991 годзе пабудаваны новы касцёл пад тым жа тытулам.
Архітэктура
правіцьТвор народнага дойлідства з рысамі стылю барока. Быў вырашаны прамавугольным у плане 3-нефавым аб’ёмам пад высокім двухсхільным дахам з вальмай над апсідай. Па баках выступалі ніжэйшыя крылы трансепта. Галоўны фасад фланкіравалі чатырохгранныя вежы, завершаныя двух’яруснымі шатрамі з выцягнутымі цыбулепадобнымі купалкамі; такі ж купалок завяршаў цэнтральны трохвугольны франтон. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады чляніліся здвоенымі арачнымі вокнамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Інтэр’ер упрыгожвалі 5 барочных алтароў з гіпсавымі скульптурамі.
Перад храмам стаяла драўляная двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца: ніжні ярус зрубны з арачным уваходным праёмам, другі — адкрыты каркасны.
- 1897—1902 — Пётр Янавіч Януковіч;
- 1903—21? — Ян Міхайлавіч Зарака-Заракоўскі;
- 1906 — Пётр Грыб;
- 1907 — Люцыян Шчэрба;
- 1922—25? — Баляслаў Цехановіч;
- 1926—34? — Юльян Лаўрыновіч;
- 1936—41? — Казімір Рыбалтоўскі;
- 1941?—43? — Леапольд Аўліх;
- 1947—48? — Вацлаў Янавіч Пянткоўскі.
Зноскі
- ↑ Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — С. 540. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.
Літаратура
правіць- Касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 422. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святых Пятра і Паўла (Камень, стары)