Касцёл Святых Пятра і Паўла (Каўнас)

Каўнас

Сабор Святых Пятра і Паўла (літ.: Kauno Šv. apaštalų Petro ir Povilo arkikatedra bazilika) — каталіцкі храм у горадзе Каўнас (Літва), размешчаны па адрасе Вільняус гатве, 26. Помнік гатычнай архітэктуры XVXIX стагоддзяў. З'яўляецца кафедральным саборам Каўнаскай архідыяцэзіі, а таксама мае статус малой базілікі. Касцёл Святых Пятра і Паўла з'яўляецца самым вялікім каталіцкім храмам у Літве і адзінай у краіне гатычнай базілікай.

Славутасць
Сабор Святых Пятра і Паўла
Kauno Šv. apaštalų Petro ir Povilo arkikatedra bazilika
Kaunas-Peter und Paul Kathedrale01.jpg
54°53′49,20″ пн. ш. 23°53′20,40″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Lithuania.svg Літва
Горад Каўнас
Канфесія Рымска-Каталіцкая царква
Епархія Каўнаская архідыяцэзія
Тып будынка базіліка
Архітэктурны стыль готыка
Дата заснавання 1624
Будаўніцтва 14131655 гады
Вышыня 28 м
Матэрыял цэгла
Стан дзеючы храм
Сайт kaunoarkikatedra.lt
Лагатып Вікісховішча Касцёл Святых Пятра і Паўла на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Будаўніцтва храма пачалося ў 1413 годзе. У 1624 годзе былі пабудаваны галоўны неф і вежы, пры гэтым храму былі нададзены барочныя рысы. Будаўніцтва храма было канчаткова завершана ў 1655 годзе.

У 1800 годзе рэстаўраваны, дабудавана вежа на галоўным фасадзе. З 1808 па 1864 год касцёл належаў аўгусцінскаму ордэну. З 1865 года храм з'яўляецца кафедральным саборам Каўнаскай архідыяцэзіі.

У 1921 годзе Папа Рымскі Бенедыкт XV прысвоіў храму статус малой базілікі.

АрхітэктураПравіць

 
Алтарная частка з сотавымі скляпеннямі

Храм мае ў даўжыню 84 метра і ў шырыню 34 метра. Ад першапачатковага гатычнага касцёла больш-менш захавалася бадай што толькі ўсходняя частка: апсіда і прэзбітэрый. Іх даволі тонкія сцены ўмацаваны гранёнымі контрфорсамі, перакрыцце ўтвараюць вытанчаныя познегатычныя сотавыя скляпенні. Вежа на галоўным фасадзе храма так званага «сармацкага» тыпу мае больш позняе паходжанне.

Інтэр'ерПравіць

 
Інтэр'ер касцёла

Інтэр'ер упрыгожаны абразамі мастакоў Іагана Готарда Бергофа і Міхала Андрыёлі. Галоўны алтар царквы, аўтарам якога з'яўляецца польскі скульптар Томаш Падгайскі, датуецца 1755 годам.

У крыпце храма пахаваны біскуп Мацеюс Валанчус, кардынал Вінцантас Сладкявічус і літоўскі паэт Майроніс.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць