Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Ізабелін)

Касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла — каталіцкі храм (былы кальвінскі збор), размяшчаецца ў цэнтры вёскі Ізабелін (Ваўкавыскі раён), помнік архітэктуры барока.

Каталіцкі храм
Касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла
Ізабелін. Краявіды 24.jpg
53°05′39,55″ пн. ш. 24°33′06,62″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Ізабелін
Канфесія каталіцтва
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Тып будынка збор
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Ян Юрый Грабоўскі
Дата пабудовы 1778 год
Статус дзейнічае
Стан страчаны ў 1968, адноўлены ў 1993
Map

ГісторыяПравіць

У 1669 годзе тут адзначаецца парафіяльны касцёл Ваўкавыскага дэканата, але потым звесткі аб ім губляюцца. У 1778 годзе (дата пазначана на фасадзе, але цяпер не бачная) па фундацыі графа Яна-Ежы Грабоўскага тут быў пабудаваны з цэглы кальвінскі збор. У Ізабеліне была нават рэзідэнцыя кальвінскага суперінтэнданта (біскупа), тут адбываліся кальвінскія сіноды ўсёй Літвы. У 1897 годзе ў звестках згадваецца царква і кальвінскі збор, касцёл не ўпамінаецца.

Каталіцкая суполка ў Ізабеліне вядома толькі з 1931 года. У 1934 на сродкі вернікаў пачалося будаўніцтва драўлянага касцёла ў цэнтры плошчы мястэчка. У наступным годзе ізабелінскія католікі атрымалі статус самастойнай парафіі, а ў 1936 новазбудаваны драўляны касцёл быў асвечаны пад тытулам Маці Божай Нястомнай Дапамогі.

 
Магілы апошняга евангельскага святара Феліцыяна Курнатоўскага і яго жонкі на двары касцёла

Драўляны касцёл у Ізабеліне ўяўляў сабою трохнававую аднавежавую базіліку з паніжанай пяціграннай апсідай. Чацверыковая вежа-званіца завяршалася шатровым спічаком. 23 чэрвеня 1941 драўляны касцёл згарэў. Акупацыйныя нямецкія ўлады тады дазволілі каталікам збірацца на набажэнствы ў мураваным кальвінскім зборы. А праз некалькі гадоў самі кальвіністы перайшлі ў каталіцтва і старажытны будынак з гэтага часу стаў рымска-каталіцкім касцёлам. Падмуркі ж драўлянага касцёла да гэтага часу бачныя ў цэнтры плошчы мястэчка.

Пасля вайны пробашч ксёндз Міхал Шэмковіч быў арыштаваны. Ён вызваліўся ў 1953 і працаваў у Ізабеліне да сваёй смерці ў 1968 годзе. Пасля гэтага ўлады зачынілі касцёл, а ў 1974 будынак згарэў і быў пакінуты ў руінах. Былая святыня атрымала статус помніка архітэктуры, але заставалася ў руінным стане. У 1980-я гады ўлады вырашылі рэстаўрыраваць былы касцёл пад музычную школу, але змен не адбылося. Нарэшце, у 1989 годзе руіны перадалі вернікам, рэстаўрацыйныя працы вяліся паводле праекта, распрацаванага «Мінскархпраектам» у 1988 г. (архітэктар Г. П. Босак). Касцёл быў асвечаны гродзенскім біскупам Аляксандрам Кашкевічам 18 ліпеня 1992 года пад тытулам святых апосталаў Пятра і Паўла, але парафія мае тытул Маці Божай Нястомнай Дапамогі[1].

Будынак плябаніі, які ў 1930-я гады быў пабудаваны з дрэва па-за апсідай драўлянага касцёла, вярнулі парафіі пакуль толькі часткова, а частку па-ранейшаму займае мясцовая амбу­латорыя.

АрхітэктураПравіць

Касцёл вырашаны кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам з паўкруглай апсідай, накрытымі агульным двухсхільным дахам. Архітэктура прадстаўлена масіўнымі формамі, спрошчанымі прапорцыямі, без сакрыстый. Над франтонам уваходнага фасада ўзвышаецца аднаярусная чацверыковая вежа-званіца са зрэзанымі вугламі (барокавае завяр­шэнне не захавалася) і пакатым шатровым пакрыццём. Сіметрыя галоўнага фасада падкрэслена нізкім прамавугольным уваходным праёмам і высокім арачным акном над ім (асвятляе хоры). Плоскасныя фасады амаль пазбаўлены дэкору, элементы якога (філёнгі, разетка, крыжовыя і прамавугольныя нішы, абломы) сканцэнтраваны на франтоне галоўнага фасада. Рэгулярную рытміку сцен бакавых фасадаў ствараюць арачныя вокны і буйныя лапаткі ў прасценках і па вуглах. Будынак апяразаны па перыметры карнізам спрошчанага профілю з цягай, адлівам нізкага цокаля.

Інтэр’ерПравіць

 
Інтэр'ер

У адназальнай прасторы храма пры ўваходзе вылучаны невялікі нартэкс, на двух гранёных слупах і крыжовым скляпенні якога размешчана галерэя хораў. Залавы інтэр’ер пера­крыты плоскай драў­лянай столлю. Калі касцёл у 1990-я гады зноў пачаў дзейнічаць, унутры быў галоўны алтар з тытульным абразом святых Пятра і Паўла і бакавыя алтарныя кампазіцыі: злева — з абразом св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, справа — з абразом Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Адбывецца рэканструкцыя. Над уваходам зроблены арганныя хоры на дзвюх масіўных калонах.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць